27 красавiка 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міністэрстве эканомікі Украіны незадаволеныя пастановай кіеўскіх улад закупіць аўтобусы МАЗ

13
У Міністэрстве эканомікі Украіны незадаволеныя пастановай кіеўскіх улад закупіць аўтобусы МАЗ
ФОТА: КГГА

Кіеўская гарадская адміністрацыя без абвяшчэння тэндару набывае ў лізінг 200 аўтобусаў.

Міністэрства эканомікі Украіны 22 кастрычніка заявіла, што не падтрымлівае пастанову Кіеўскай гарадской адміністрацыі закупіць у лізінг 200 аўтобусаў вырабу беларускага заводу МАЗ.

Закуп правялі без абвяшчэння тэндару і без залучэння айчынных вытворцаў, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце міністэрства.

Такі падыход з'яўляецца дыскрымінацыйным, ён супярэчыць нацыянальным інтарэсам і прынцыпам вольнай, празрыстай канкурэнцыі, заявілі ва ўстанове і падкрэслілі, што ўсе закупы варта праводзіць "выключна з захаваннем прынцыпаў публічнасці і сумленнай канкурэнцыі сярод удзельнікаў".

"Улічваючы тое, што органы мясцовага самакіравання самастойна прымаюць пастанову аб ажыццяўленні закупаў, Мінэканомікі ўжо прапрацоўвае пытанне ўрэгулявання на заканадаўчым узроўні немагчымасці паўтарэння такой сітуацыі. Да распрацоўкі магчымых механізмаў будуць залучаныя профільныя асацыяцыі і ўдзельнікі рынку. У варунках пандэміі і эканамічнай нестабільнасці, калі ўвесь свет пільнуецца прынцыпаў здаровага пратэкцыянізму, такія сітуацыі недапушчальныя", - падсумавалі ў міністэрстве.

Аб закупе гэтых аўтобусаў у лізінг гарадскі галава Кіева Віталь Клічко паведамляў у верасні. Першыя 50 з іх ужо прыбылі ва Украіну і ў сярэдзіне кастрычніка выйшлі на гарадскія маршруты, яшчэ 150 паступяць да канца года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках