6 траўня 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Балгарыі сышоў на карантын

Прэзідэнт Балгарыі сышоў на карантын
РУМЭН РАДЗЕЎ
ФОТА: EPA

Палітык камунікаваў з хворым на COVID-19 вайсковым чыноўнікам.

Прэзідэнт Балгарыі Румэн Радзеў закончыў афіцыйную паездку ў Эстонію і сышоў на карантын пасля кантакту з хворым на COVID-19 вайсковым чыноўнікам. Пра гэта паведамляе Radio Free Europe/Radio Liberty 20 кастрычніка са спасылкай на міністра аховы здароўя Балгарыі Кастадзіна Ангелава.

Радзеў прыбыў у Эстонію на інвестыцыйны форум. Учора, 20 кастрычніка, ён вярнуўся ў Балгарыю. Ангелаў сказаў, што Радзева змесцяць на карантын у адпаведнасці з санітарнымі правіламі краіны.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд адзначыла ў Facebook, што Радзеў з-за гэтага прапусціў саміт дзяржаў "Ініцыятывы трох мораў" (у гэтую ініцыятыву ўваходзяць Польшча, Харватыя, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхія, Славакія, Славенія, Вугоршчына, Румынія, Балгарыя і Аўстрыя).

"Пасля паступіла інфармацыі [пра тое, што Радзеў кантактаваў з хворым] Эстонія прыняла ўсе неабходныя захады, балгарская дэлегацыя была на ізаляцыі ў гатэлі", - напісала кіраўнік Эстоніі.

Па прыбыцці ў аэрапорт Сафіі Радзеў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што ён і яго дэлегацыя былі змешчаныя на карантын у гатэль Таліна.

"Ні я, ні хто-небудзь з маёй дэлегацыі, ні журналісты, якія суправаджала мяне, не былі змешчаныя на карантын у Эстоніі. Я ў выдатнай форме", - сказаў Радзеў.

"Нямецкая хваля" паведаміла, што кіраўнік Балгарыі некалькімі днямі раней размаўляў з высокапастаўленым прадстаўніком балгарскіх вайсковых паветраных сіл, у якога пазней выявілі COVID-19.

Апошні раз тэст на каранавірусную інфекцыю Радзеў здаваў 19 кастрычніка і ён быў адмоўным.

Каранцін Радзева заахвоціў Ангелава абвясціць з 22 кастрычніка абавязковае нашэнне ахоўных масак у адкрытых месцах.

Пасля кансультацый з інфекцыяністам ён заявіў, што "гэта самая простая мера". Міністр выказаў надзею, што ў выніку гэтай меры колькасць хворых знізіцца на траціну.

Са звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса на 21 кастрычніка, за ўвесь час пандэміі каранавірусную інфекцыю COVID-19 пацвердзілі амаль у 40,8 мільёна чалавек ва ўсім свеце. З іх ачунялі ўжо 27,9 млн, а памерлі больш 1,12 млн пацыентаў.

У Балгарыі каранавірусам заразіліся 31,8 тысяч чалавек. Ачунялі ад COVID-19 больш за 17 тысяч, а памерла 1 тысяча чалавек.

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках