29 красавiка 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Усе законы на маім баку

8
Таццяна Севярынец: Усе законы на маім баку
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

І абарону незалежнасці Беларусі яны гарантуюць перш за ўсё.

За абарону незалежнасці Таццяну Севярынец аштрафавалі на 1620 рублёў. Гэта агульная сума двух штрафаў па 30 базавых адзінак для актывісткі за ўдзел у акцыях за суверэнітэт Беларусі, якія прайшлі ў Менску 20 і 21 снежня, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адміністрацыйныя справы разбіраў у судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка. Ён пастанавіў, што Таццяна Севярынец нібыта «парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» на падставе 1 часткі артыкула 23.34 КоАП.

Актывістка з выракам суда не згодная, і сваёй «віны» не прызнае. «Судзяць за тое, што я неаднаразова выходзіла на абарону незалежнасці Беларусі! Судзяць як звычайнага злачынцу і парушальніка законаў. Якіх? Усе законы на маім баку! Я маю права рабіць і казаць усё, што ўважаю за патрэбнае. І бараніць незалежнасць маёй краіны ў тым ліку, і перш за ўсё», - перакананая актывістка.

Усе тыя, каго судзяць і ўжо асудзілі да арышту і «штрафаў» за акцыі ў падтрымку суверэнітэту Беларусі, напраўду маюць права на такія ўчынкі, мяркуе праваабаронца Павел Левінаў.

«У людзей ёсць права - права на мірныя сходы і на выказванне меркаванняў. Гэтыя правы гарантаваныя міжнароднымі дамовамі. Аднак суды ў нас чамусьці кіруюцца толькі нацыянальным заканадаўствам - Законам аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, які не адпавядае міжнародным абавязкам нашай краіны», - кажа праваабаронца.

За ўдзел у менскіх акцыях у падтрымку суверэнітэту Беларусі чакаюць судоў яшчэ некалькі жыхароў Віцебска. Выклікі ў міліцыю пачалі атрымліваць і ўдзельнікі акцыі за незалежнасць краіны, якая адбылася 29 снежня на плошчы Перамогі ў Віцебску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках