29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Самалёт «Белавія» развярнулі праз дырэктараў цукровых заводаў

55
СМІ: Самалёт «Белавія» развярнулі праз дырэктараў цукровых заводаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА JETPHOTOS.COM

У Беларусі пачалася «справа цукравікоў»?

Паводле непацверджанай інфармацыі, сілавікі затрымалі дырэктара ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» Мікалая Прудніка. Пра гэта сайту SlutskGorod паведамілі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.

Відавочцы распавялі, што ў доме дырэктара цукровага завода ў суботу прайшоў ператрус. Мабільны тэлефон Мікалая Прудніка сёння недаступны, на прадпрыемстве адказваюць: аб затрыманні кіраўніка нічога не вядома.

- Мікалай Паўлавіч у адпачынку, ён даволі закрыты чалавек, і я не ведаю, ці збіраўся ён за мяжу, - сказаў намеснік дырэктара ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» у эканоміцы Валерый Налетаў.

Адной з самых гучных на мінулых выходных стала навіна аб самалёце «Белавія», які развярнулі над Польшчай, каб вярнуць у Беларусь дырэктара «Гарадзейскага цукровага камбіната» Міхаіла Крыштаповіча і гендырэктара «Магілёўхімвалакно» Пятра Рудніка.

Аднак у прыёмнай «Магілёўхімвалакна» адказалі: звесткі ў прэсе не адпавядаюць рэчаіснасці, Пётр Руднік не быў затрыманы і цяпер знаходзіцца на сваім працоўным месцы. Гэтую інфармацыю праз тэлефон пацвердзілі іншыя працаўнікі прадпрыемства.

Ёсць падстава меркаваць, што відавочцы не правільна пачулі прозвішча пасажыраў, якіх у Гародні папрасілі пакінуць самалёт - Руднік, а не Пруднік. Неправераную інфармацыю распаўсюдзілі беларускія сацсеткі і СМІ.

Крыніца, блізкая да асяродку Прудніка, пацвердзіла журналістам, што дырэктар збіраўся ляцець на адпачынак. Крыштаповіч і Пруднік - равеснікі, абодва кіравалі цукровымі заводамі больш за 15 гадоў і цяпер знаходзяцца ў афіцыйным адпачынку.

Партал tut.by са спасылкай на мясцовых жыхароў піша, што ў суботу на Гарадзейскім камбінаце таксама праходзіў ператрус, кабінет кіраўніка апячатаны.

Таксама ў сацсетках паведамляецца аб затрыманні ўвечары 24 студзеня дырэктара Жабінкаўскага цукровага завода Віктара Міронава - нібыта за хабар на 20 000$. Партал «Віртуальны Брэст» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што ў кіраўніка Жабінкаўскага цукровага завода таксама прайшоў ператрус.

Журналісты спрабавалі датэлефанавацца да прэс-службаў Дзяржпамежкамітэту, Следчага камітэта і КДБ - сілавыя ведамствы сітуацыю ніяк не каментуюць. Месцазнаходжанне Мікалая Прудніка і іншых дырэктараў цяпер не вядомае, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

63-гадовы Мікалай Пруднік нарадзіўся і вырас у вёсцы Селішча Слуцкага раёна. У 70-х гадах прыйшоў працаваць на ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» аграномам, у 90-х узначаліў агранамічную службу, у 1999-м годзе стаў намеснікам дырэктара ў сыравіне, а з 2004 займае пасаду дырэктара прадпрыемства (крыніца - заўв.). Паводле інфармацыі СМІ, у 2020 годзе ён павінен быў сысці на пенсію.

Слуцкі цукрарафінадны камбінат з'яўляецца адным з галоўных горадаўтваральных прадпрыемстваў, некалькі гадоў запар прызнаваўся найлепшым цукровым заводам у ЕАЭС.

Таксама NEXTA сцвярджае, што затрыманы дырэктар Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрый Ягораў.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках