27 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта такі хук справа, каб паставіць Лукашэнку на калені»

8
«Гэта такі хук справа, каб паставіць Лукашэнку на калені»

У Крамля засталіся яшчэ нявыкарыстаныя інструменты ўздзеяння на беларускага дыктатара.

У сваёй перадачы на «Эхе Москвы» расейская журналістка Юлія Латыніна распавяла пра варыянты, якія былі ў расейскага прэзідэнта, каб застацца ва ўладзе.

— Былі чатыры варыянты без гэтага, мядзведзеўскага. Першы - гэта аб'яднанне з Беларуссю. Адпаведна, яно дазволіла б абнавіць увесь расейскі палітычны кампутар, стварыць новую дзяржаву і лічыць тэрміны Пуціна з моманту ўтварэння новай дзяржавы. Гэты варыянт яшчэ не скінуты з рахункаў. Да яго рыхтаваліся вельмі сур'ёзна і загадзя.

Я, напрыклад, нагадала б, што, як кажуць «Паўночны струмень - 2» накіраваны супраць Украіны. Супраць Украіны ён акурат не накіраваны з той прычыны, што Украіна цяпер жыве на рэверсе. Яна спажывае газ, які пастаўляе ёй Еўропа. І немагчыма адключыць Украіну ад расейскага газу. Нават калі праз яе не будзе транзіту газу, яна як-небудзь гэтую справу перажыве. Гэта сур'ёзная страта, але не крытычная.

А вось для Беларусі, калі Беларусі не пастаўляць расейскі газ і сказаць: «Ведаеце, у нас тут нешта зламалася», а «Паўночны струмень - 2» абыходзіць Беларусь, гэта гісторыя абсалютна крытычная, бо, нагадаю, у Беларусі ўнутры трубаправоды належаць самому «Газпрому». Таму рэверс арганізаваць юрыдычна будзе немагчыма без канфіскацыі гэтых трубаправодаў.

У гэтым сэнсе, вядома, «Паўночны струмень – 2» - гэта такі хук справа, каб паставіць Лукашэнку на калені. Іншым момантам, як паставіць Лукашэнку на калені, было паступовае касаванне экспартных мытаў. Таму што, нагадаю, што ў нас на экспартаваную нафту была нацэнка 30%. І, уласна, бізнэс Лукашэнкі палягаў у тым, што ён набываў па ўнутраных коштах, прадаваў па вонкавых і на гэтыя 30% жыў. А пасля таго, як экспартную мыту сталі касаваць, адпаведна, гэтая магчымасць для арбітражу знікла. І ўсё гэта былі інструменты ціску на Лукашэнку.

«Прэзідэнты прыходзяць і сыходзяць, а кіраўнік Дзяржсавета, ён як папа Рымскі: адзін раз паставілі і неяк так застаецца»

Журналістка таксама патлумачыла, чаму Пуцін выбраў варыянт прадаўжэння сваёй улады праз Дзяржсавет.

- Самы просты і, уласна, гэта той варыянт, які ў свой час выбраў Іосіф Вісарыёнавіч Сталін, які ніколі не быў ні прэзідэнтам, ні прэм'ерам, ні канцлерам, ні царом, ні імператарам, хоць ён заўсёды мог абвясціць сябе чым заўгодна, хоць Вярхоўным стырнавым. Ён, нагадваю, быў усяго толькі сакратаром - вельмі сціплае званне. Ну, генеральным сакратаром, праўда.

Але я нагадваю, што калі Сталін заняў пасаду генеральнага сакратара РКБ (б) у 1922 годзе, гэта была, вядома, важная пасада, але ў параўнанні са сваімі больш вядомымі апанентамі тыпу Троцкага ці нават Зіноўева гэта дакладна была не першая і нават не галоўная пасада ні ў партыйнай, ні ў дзяржаўнай іерархіі.

Сталін выдатна разумеў — тут я вам, дарэчы, парэкамендую кнігу ягонага сакратара Бажанава, — што кадры значна больш важныя за ідэю. І вось пакуль Троцкі біў сябе кулаком у грудзі і спрачаўся аб прынцыпах, Сталін расстаўляў кадры. І, уласна, гэта стварэнне сеткі адданых яму людзей, паралельнай, дарэчы кажучы, дзяржаве, дазволіла яму стаць абсалютным уладаром на сціплай пасадзе сакратара. Я думаю, што не ўсе ўзгадаюць, што фармальны кіраўніком савецкага ўрада ў 30-х гадах быў дзядуля Калінін.

Тое ж самае Пуцін. Значна прасцей правесці і галасаванне і рэферэндумы або бла-бла-бла не з нагоды зразумелай змены, якая выклікае адрынанне: памяняць два тэрміны на вечнасць, а з нагоды нейкага цёмнага і непрыкметнага сярод іншых, напрыклад, унесці ў Канстытуцыю паняцце кіраўніка Дзяржсавета або кіраўніка Савета Бяспекі, замкнуць на гэты орган персанальныя плыні ўлады і правіць як кіраўнік Дзяржсавета або Савета Бяспекі. Амэн.

Прычым два станоўчыя моманты ў гэтым варыянце. Па-першае, ён зусім выключае такую шкодную і непрыемную працэдуру як выбары. Кіраўнік Дзяржсавета - пасада невыбарная. Там як ёсць, так і ёсць. Прэзідэнты прыходзяць і сыходзяць, а кіраўнік Дзяржсавета, ён як папа Рымскі ці як патрыярх: адзін раз паставілі і неяк так застаецца.

Акрамя таго яшчэ такі момант. Пуцін увесь час дае зразумець, што бяспекай яму займацца куды цікавей, чым эканомікай, бо эканоміка — рэч упартая, халадзільнік у тэлевізар не ўключаецца; колькі ні абяцай грошай за дзяцей або гарачых школьных сняданкаў, якія будуць пастаўляцца ўмоўным «Канкордам», эканоміцы лепш не стане.

А вось у тым, што называецца бяспекай, заўсёды можна нагаварыць з тры корабы, паказаць Федэральнаму сходу мульцікі ракет, якія знішчаюць Фларыду, распавесці фантастычныя гісторыі пра тое, што Расея ўсіх у свеце перасягнула ў сферы зброі. Я думаю, што калі хтосьці сваімі вушамі чуў гэты ўрывак паслання, то ён проста не зразумеў, пра што гэта. І, уласна, самому ў гэта верыць.

Словам, Пуцін застаецца як нябачны бацька, непарушны ўцёс, вялікі стырнік, цар, памазанік, генеральны сакратар і гэтак далей. Як менавіта будзе называцца пасада вялікага стырніка - прэзідэнт, кіраўнік Дзяржсавета або кіраўнік Савета бяспекі - вялікі стырнік яшчэ не вызначыў.

Але гэта цвёрдае сцвярджэнне «я застаюся», яно вельмі моцна супярэчыць шматлікім абставінам ладу дзеянняў, пры якіх яно было выказанае. Яно было выказанае такім чынам, што ў нас складваецца ўражанне, што Пуцін разумее, што сітуацыя прынцыпова ў Расеі адрозніваецца ад сітуацыі, калі ён перадаў сваю ўладу Мядзведзеву і больш вось так ён гэтую ўладу не зможа перадаць, не пазбавіўшыся яе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках