27 красавiка 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Зяленскага дапусціў, што ўкраінскі лятак маглі збіць наўмысна

Памочнік Зяленскага дапусціў, што ўкраінскі лятак маглі збіць наўмысна
ФОТА: ALI MOHAMMADI/BLOOMBERG/GETTY IMAGES

Праца адмысловай камісіі прадаўжаецца.

Нягледзячы на прызнанне іранскім бокам самога факта знішчэння летака і заявы пра тое, што гэта адбылося ў выніку памылкі, следчым трэба ўстанавіць, ці сапраўды гэта было ненаўмысна.

Пра гэта памочнік прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак заявіў «Украінскай праўдзе».

«Было некалькі версій, версія ракеты была адной з асноўных з самага пачатку. Менавіта таму туды паехалі нашы людзі, каб на месцы вывучыць усе абставіны і ўстанавіць факты.

Хачу адзначыць, што нягледзячы на прызнанне іранскім бокам самога факта знішчэння і заявы пра тое, што гэта адбылося ў выніку трагічнай памылкі, нам яшчэ трэба будзе ўстанавіць, ці было гэта памылкай ці ўсё ж намерам».

Ярмак дадаў, што менавіта таму праца камісіі прадаўжаецца.

Таксама памочнік прэзідэнта паведаміў, што найбліжэйшымі днямі ва Украіну павінен прыбыць прадстаўнік Ірана.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках