27 красавiка 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Эльбрусе выратавалі беларускага альпініста

2
На Эльбрусе выратавалі беларускага альпініста

Альпініст-адзіночка з Менска сарваўся ў раёне скал Пастухова.

14 студзеня беларускі альпініст сарваўся са скалы, атрымаў траўмы і папрасіў дапамогі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Расеі ў Кабардзіна-Балкарскай рэспубліцы.

36-гадовы альпініст-адзіночка з Менска на вышыні 4800 метраў (скалы Пастухова), сарваўшыся падчас уздыму, атрымаў траўму і папрасіў аб дапамозе.

А 7.25 мясцовага часу ратавальнікі знайшлі беларуса. Пацярпелага альпініста спусцілі на паляну Азаў і перадалі супрацоўнікам хуткай медыцынскай дапамогі з траўмай грудной клеткі.

У пошуках бралі ўдзел шэсць ратавальнікаў з Эльбруская выратавальнага атрада і два гелікаптэры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках