27 красавiка 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла ў 36-м матчы ў сэзоне

12
Менскае «Дынама» саступіла ў 36-м матчы ў сэзоне
ФОТА: TUT.BY

У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «зубры» на хатняй арэне саступілі «Спартаку».

Менскае «Дынама» закончыла хатнюю сэрыю ў КХЛ паразай ад маскоўскага «Спартака» з лікам 1:5 (0:2, 0:2, 1:1), піша tut.by.

«Зубры» актыўна пачалі матч, шмат атакавалі, але дапусцілі дзве памылкі, якія прычыніліся да прапушчаных шайбаў. Вызначыліся Юнькоў і Даўгавіньш.

ФОТА: TUT.BY

Другі перыяд пачаўся з хуткай шайбы «Спартака»: Дэні Тэйлар не даў рады простаму кідку Івана Вішнеўскага.

Пасля гэтага Крэйг Вудкрафт наважыў замяніць канадскага брамніка на маладога беларуса Мікіту Талапілу.

ФОТА: TUT.BY

Талапіла дзейнічаў значна больш упэўнена, але і ён не даў рады кідку Ніконцева у большасці - 0:4.

У трэцяй дваццаціхвілінцы Раян Спунэр адквітаў адну шайбу, але ў канцы менчукі прапусцілі яшчэ адну шайбу ў меншасці ад Ніконцева - 1:5.

ФОТА: TUT.BY

«Дынама-Менск»: Тэйлар (Талапіла); Знахарэнка - Дастанка, А.Касціцын (К) - Кавыршын - Стэфановіч; Мароў - Гатавец, Аносаў - Спунэр - Прынс; Граньяні (А) - Яроменка, Паўленка - Дзямко - Паўловіч (А); Дзянісаў - Кітараў, Мартынаў - Парэ - Драздоў.

ФОТА: TUT.BY

«Спартак»: Гудачак (Бяспалаў); Херслі - Мусін, Фёдараў - Ганзл - Хахлачоў; Вішнеўскі - Рылаў (А), Карсумс - Зубаў (А) - Даўгавіньш; Ганчароў - Кулік, Катлярэўскі - Юнькоў - Ніконцеў (К); Трышын - Львуцін, Талалуеў - Сталяроў - Галімаў.

У аўторак «Дынама» згуляе ў Маскве супраць ЦСКА.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках