23 кастрычнiка 2019, Серада, 4:30
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Мінску прайшлі пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: відэа

16
У Мінску прайшлі пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: відэа

Актывісты правялі пікеты па зборы подпісаў.

У Мінску прайшоў першы пікет грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».. Актывісты кампаніі выйшлі ў цэнтр сталіцы для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі на «парламенцкіх выбарах» прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляе прэс-служба БНК.

Першы пікет прайшоў на вуліцы Якуба Коласа, у раёне Камароўскага рынку.

«Ну што, стартуем? Першы перадвыбарчы пікет «Еўрапейскай Беларусі». Менск, плошча Якуба Коласа, выхад да Камароўскага рынка», - напісаў у «Фэйсбуку» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Паставіць свой подпіс за кандыдатаў «Еўрапейскай Беларусі» можна было таксама на пікетах, якія прайшлі сёння ў Менску каля станцый метро «Усход», «Уручча», «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі» да 18:00.

Для рэгістрацыі кандыдата на «парламенцкіх выбарах» трэба сабраць 1000 подпісаў у яго падтрымку.

Нагадаем, «Еўрапейская Беларусь» заявіла пра тое, што фармуе ініцыятыўныя групы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі і заклікала грамадзян краіны ўваходзіць у іх склад. Кантактны тэлефон/тэлеграм/вайбер: +375 29 5494923.