5 траўня 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў «хламам» вышэйшую матэматыку ў ВНУ

119
Лукашэнка назваў «хламам» вышэйшую матэматыку ў ВНУ
ФОТА: БЕЛТА

Дыктатар таксама заявіў, што яму цяжка было вучыцца ў школе.

2 верасня падчас размовы са старшакласнікамі СШ №93 Менска Аляксандр Лукашэнка паразважаў пра тое, якія прафесіі могуць быць запатрабаваныя ў будучыні. Ён параіў хлопцам і дзяўчатам спакойна вучыцца і чакаць, калі выявяцца «здольнасці да чагосьці», і не ставіць перад сабой недасягальных мэтаў. Не раіў ён усім імкнуцца ў IT-сферу. Сказаў, што захапляецца прафесіяй механізатара.

Лукашэнка прызнаўся, што яму, «чалавеку вясковаму», было цяжкавата ў школе. А потым ён павінен быў «перавучвацца... адукацыю новую атрымліваць» на эканамічным факультэце.

«Шмат там «хламу» было, я ўжо цяпер як прэзідэнт гэта прыбіраю ў ВНУ, шмат непатрэбнага, - цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі sb.by. - Напрыклад, вышэйшая матэматыка. Трэба разумець, што гэта такое, але так глыбока даваць яе...»

Са слоў дыктатара, вышэйшая матэматыка «ў такім аб'ёме» яму не спатрэбілася ні падчас працы ў сельскай гаспадарцы, ні ў прамысловасці. «Але мы ж усё адно ўбіваем чалавеку ў галаву гэтую вышэйшую матэматыку, - абураецца Лукашэнка. - Калі ты матэматык, фізік і іншае - гэта трэба. Таму я настойваю: не трэба, каб шпігавалі дзяцей у школе адзінаццаць гадоў усім і ўсімі. Трэба даць базу, каб яны маглі вызначыцца, чым займацца далей».

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках