СМІ: Дакументы аб «інтэграцыі» Беларусі ды Расеі маюць грыф «Цалкам сакрэтна»
27- 19.09.2019, 13:34
- 23,836
Іх змест могуць ніколі не апублікаваць.
У сераду 18 верасня міністр эканомікі Дзмітрый Круты адказаў, што праграма інтэграцыі з Расеяй не можа быць апублікаваная. Ён пацвердзіў, што вядзецца падрыхтоўка «дарожных карт», без якіх праграма можа стварыць скажонае ўяўленне ў грамадскасці.
Ці абавязвае закон публікаваць план інтэграцыі з РФ да падпісання?
Як стала вядома Office Life, падрыхтоўка дарожных карт вядзецца ў дзяржорганах пад грыфам «Цалкам сакрэтна» (нават не ДСП). Гэта значыць, што іх змест наўрад ці стане набыткам грамадскасці хоць калі-небудзь.
Нагадаем, прэм'ер-міністр Сяргей Румас меркаваў, што, хутчэй за ўсё, пасля ўзгаднення плана (праграмы) далейшай інтэграцыі з Расеяй дакумент можна апублікаваць.
«Думаю, пасля парафіявання праграмы ўрады дзвюх краін апублікуюць яе для таго, каб у грамадскасці былі знятыя асцярогі з нагоды пытанняў суверэнітэту і іншых», - сказаў ён у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі ў жніўні.