4 траўня 2024, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі паліцыянт адкрыў агонь у калег праз хабар памерам $ 31

12
Маскоўскі паліцыянт адкрыў агонь у калег праз хабар памерам $ 31

Старшы прапаршчык вымагаў хабар у нелегальнага мігранта за адсутнасць прапіскі.

У Маскве паліцыянт адкрыў агонь з табельнай зброі ў сваіх калег таму, што тыя спрабавалі затрымаць яго пры атрыманні хабару дзве тысячы расейскіх рублёў (блізу $ 31 у эквіваленце), паведамляе nn.by са спасылкай на telegram-канал Baza.

Паводле звестак канала, мужчына вымагаў хабар у нелегальнага мігранта за адсутнасць прапіскі.

Інцыдэнт адбыўся каля станцыі метро «Разанскі праспект». У выніку адзін супрацоўнік загінуў, а другі быў шпіталізаваны з раненнямі.

Стралка затрымалі. Гэта 35-гадовы старшы прапаршчык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках