4 траўня 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры: Вельмі хочам убачыць, як яго не будзе

28
Пенсіянеры: Вельмі хочам убачыць, як яго не будзе

Пра што кажуць вяскоўцы на пікетах для збору подпісаў.

Якія праблемы хвалююць жыхароў сельскай мясцовасці?

Сайт Charter97.org надумаў пагутарыць з прадстаўніком Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Слоніме Віктарам Марчыкам, які праводзіць кампанію для збору подпісаў у сельскіх населеных пунктах свайго рэгіёну:

– Я пачаў ездзіць па раёнах яшчэ некалькі гадоў таму. Было вельмі цікава пачуць меркаванне людзей менавіта з сельскай мясцовасці. У іх зусім іншае жыццё. Плюс яшчэ ў мяне цяпер у камандзе вельмі шмат людзей, больш за палову, якіх раней не было, менавіта з сельскай мясцовасці, раёнаў.

Гэта азначае, што наша паўсядзённая праца з людзьмі дала вынік. Людзі з раёнаў парамагаюць свой страх. Бо для іх самае галоўнае – праца і калі нешта не так, то палохаюць якраз звальненнем. Гэта значыць, жыхары аграгарадкоў і вёсак не цікавіліся палітыкай. Цяпер жа праз сітуацыю ў краіне вяскоўцы сталі больш цікавіцца працэсамі, якія адбываюцца ў краіне. Усіх дзівіць, як так атрымалася, што за апошнія 25 гадоў сталі жыць горш, а не лепш, як абяцаў Лукашэнка. Людзі ж не дурні і разумеюць, што да чаго, самі пачынаюць актыўнічаць і гэта вельмі добра!

З размоваў з людзьмі падчас пікетаў для збору подпісаў даведаешся іх жыццё. Як яны працуюць у калгасе, якія ў іх праблемы, чаго яны хочуць. У асноўным людзей у рэгіёнах, як і ўвогуле ў Беларусі, турбуюць вельмі нізкія заробкі. Плюс іх могуць выкарыстоўваць на неаплатны працах, як прыгонных, а заробкі мізэрныя. Яшчэ сітуацыя такая, што чыноўнікі, выкарыстоўваючы сваю ўладу, проста выкарыстоўваюць як рабскую працу.

– Людзі супрацьстаяць гэтаму, абураюцца?

– Вядома! Але, на жаль, ні ў кім не бачаць абароны. Як кажуць тыя, хто бачыць наш пікет: «За столькі гадоў ніхто з "дэпутатаў" нічога не зрабіў!» Я ж ім адказваю: «Вы ж пачытайце ў інфармацыі, я за змену ўлады. Я ж іду збіраць подпісы ад людзей. Я ад вас іду – народа».

Дэпутат не павінен быць ад улады, ён павінен быць менавіта ад народа, каб абараняць яго інтарэсы. Які дырэктар будзе ісці супраць таго ж кіраўніка, які паставіў яго на гэтае месца?

Я тлумачу, людзі пачынаюць разумець, потым чытаюць маю біяграфію, бачаць, што зрабілі за гэты час, і ў выніку ставяць подпіс.

Адзначу, што ў рэгіёнах яшчэ за намі цяпер ходзяць прадстаўнікі ўлады. Ідуць з пікетамі для збору подпісаў ад уладаў, каб збіць той напал, які мы пачалі сваім зборам подпісаў. Яны кажуць, што калі паставілі подпіс за праўладнага кандыдата, то больш не маюць права ні за каго больш падпісвацца. Гэта няпраўда! Мы тлумачым людзям, што іх падманулі. Што яны могуць падпісвацца. Ды і ўвогуле гэта не кандыдаты, а толькі вылучэнне.

Дарэчы, мне тут нядаўна на пікеце для збору подпісаў апавялі, як адзін чалавек хацеў адкрыць фермерства ў Гарадзенскай вобласці. Там поле проста быльнікам парасло. Ён звярнуўся да мясцовых уладаў: «Дайце мне зямлю, я хачу працаваць, хачу плаціць падаткі». Яму сказалі: «Няхай расце бур'ян». Гэта значыць, іх пастановы проста ідуць насуперак здароваму сэнсу! На іхнюю думку, няхай лепш поле не будзе засеянае, расце смецце, але зямлю людзям мы не дамо. Гэты выпадак проста ідэальна ілюструе стаўленне ўладаў да людзей. Яны ездзяць на сваіх джыпах і хочуць, каб мы ездзілі на жыгулях.

Яны аж мараць ператварыць нас у падручных, пакорлівых выканаўцаў, а баяцца даць нам свабоду зарабляць на сябе і плаціць падаткі дзяржаве.

– Адна з мэтаў «Еўрапейскай Беларусі» ў гэтай палітычнай кампаніі – змяніць уладу на ўсіх узроўнях. Ці блізкая яна людзям у сельскай мясцовасці?

– Так, паўтаруся, вяскоўцы не вераць «дэпутатам», але калі я пачынаю ім тлумачыць, што я ўсё ж такі альтэрнатыўны кандыдат, то рэагуюць станоўча. Людзі выдатна разумеюць, што вінаватая сама сістэма і менавіта вярхушка краіны. Цяпер жа ёсць інтэрнэт, смартфоны і нічога не схаваеш, як раней гэта было ў СССР.

Падчас майго пікету для збору подпісаў нават быў выпадак, калі падышла пенсіянерка і сказала, што нават пасля вайны жылі лепш, чым пры Лукашэнку. Гэта значыць, нават пасля вайны ўсё аднаўлялі, а цяпер поўны заняпад, за кожную даведку трэба плаціць. Дзейная ўлада проста не шануе людзей, ні ў што іх не ставіць.

Для мяне вельмі важна, што людзі дзеляцца тым, што адбываецца ў іх на душы. Хачу адзначыць, што той электарат, які падтрымліваў Лукашэнку, цяпер выдатна разумее, у чым справа, і падтрымкі той, што была раней у яго няма. Гэта 100 адсоткаў.

– Нядаўна Ірына Халіп напісала артыкул, дзе адзначыла, што паводле яе назіранняў людзі часцей за ўсё называюць лік – 95, гэта значыць 95 адсоткаў людзей хоча, каб Лукашэнка сышоў. Што Вы пра гэта скажаце, пабываўшы ў рэгіёнах?

– Адназначна прыкметна, што людзі хочуць пераменаў і ведаюць, што іх пры ўладзе Лукашэнкі не будзе. Беларусам надакучыла галеча, яны мяркуюць, што іх проста падманулі. Падкрэслю, менавіта пенсіянеры падыходзяць і кажуць: «Мы хочам аднаго, дажыць да таго часу, калі не будзе Лукашэнкі. Хочам паглядзець, як нашы дзеці будуць лепш жыць».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках