27 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены спосаб здабываць энэргію з холаду

7
Знойдзены спосаб здабываць энэргію з холаду

Такая тэхналогія дазволіць эфектыўна дапоўніць сонечныя батарэі.

Інжынеры з Стэнфарда стварылі простую і танную прыладу, якая дазваляе генерыраваць электраэнэргію нават ноччу за кошт астуджанага асяродку.

Пра гэта піша Хроника.инфо са спасылкай на rambler.ru.

Каманда навукоўцаў з Лос-Анджэлеса і Стэнфардскага ўніверсітэта стварыла прыладу, якая выпрацоўвае ток, накіроўваючы рэшткавае дзённае цяпло ў астуджанае паветра. Такім чынам, паводле словаў саміх аўтараў праекта, іхняя прылада можа выкарыстоўваць і касмічны холад для стварэння аднаўляльнай крыніцы энэргіі.

«Мы мяркуем, што такая тэхналогія дазволіць эфектыўна дапоўніць сонечныя батарэі і дазволіць здабываць энэргію нават у тыя часы, калі доступ да сонечнага святла закрыты», – апавядае Аасват Раман, адзін з аўтараў праекта.

Пры ўсіх сваіх вартасцях сонечная энэргія – на жаль, не развязанне ўсіх энэргетычных праблемаў чалавецтва. Нават на Зямлі людзі вяртаюцца дадому і пачынаюць актыўна выкарыстоўваць электрапрыборы ўжо ў вечаровыя гадзіны. Вядома, энэргію, назапашаную за дзень, можна назбіраць – аднак значна больш эканамічна і проста дапоўніць яе сістэмамі «начной» здабычы.

У адрозненне ад многіх аналагаў, новы прыбор працуе дзякуючы тэрмаэлектрычнаму эфекту. Выкарыстоўваючы матэрыял, званы тэрмапарай, інжынеры могуць пераўтварыць змену тэмпературы ў розніцу напружання. Для гэтага з аднаго боку патрэбная патэнцыйная крыніца цяпла, а з другога – месца для адводу цеплавой энэргіі. Праблема ж заключаецца ў тым, каб правільна размясціць матэрыялы так, каб яны генерыравалі напружанне з ахалоджанага асяроддзя.

Больш за тое, большасць тэрмаэлектрычных сістэмаў належаць да надта дарагіх для масавага выкарыстання матэрыялаў, так што каманда выявіла вынаходлівасць і спраектавала свае вырабы з максімальна простых і танных дэталяў. Навукоўцы сабралі танны тэрмаэлектрычны генератар і змацавалі яго чорным алюмініевым дыскам, каб выпраменьваць цяпло ў начное паветра, калі ён павернуты ў бок неба. Генератар быў змешчаны ў полістырольны корпус, закрыты празрыстым для інфрачырвонага святла акном, і злучаны з адным малюсенькім святлодыёдам.

У выніку палявых выпрабаванняў высветлілася, што халоднай ноччу, калі тэмпература апускаецца ніжэй за нуль, прылада генеруе прыкладна 0,8 міліват магутнасці, што адпавядае 25 міліватам на квадратны метр. Гэтага дастаткова для таго, каб сілкаваць, да прыкладу, слыхавы апарат або лазерную ўказку.

Гучыць сціпла, ці не так? Аднак для прататыпа, сабранага літаральна «на каленцы», гэта немалыя лічбы. Каманда мяркуе, што з правільнымі наладамі і правільнымі ўмовамі яны змогуць дамагчыся выніку 500 міліват на квадратны метр. «Апроч асвятлення ў вечаровыя і начныя гадзіны, наша прылада ідэальна падыдзе для выпрацоўкі электрычнасці паўсюль, дзе гэта неабходна», тлумачаць яны ў сваім артыкуле.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках