18 траўня 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Шмат цікавага пачуў ад людзей на пікетах збору подпісаў

1
Віктар Марчык: Шмат цікавага пачуў ад людзей на пікетах збору подпісаў

Людзі прыходзяць да стэндаў з нацыянальнай сімволікай цэлымі вёскамі.

Віктар Марчык бярэ ўдзел у «парламенцкай кампаніі» ў Слонімскай выбарчай акрузе №58. Кожны дзень пікеты збору подпісаў за яго праходзяць у розных населеных пунктах. Віктар распавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі», што кажуць людзі, якія ставяць за яго подпісы:

- Шмат чаго мы цікавага пачулі. Наогул людзі ўжо зусім не вераць ні ўладам, ні таму, што яны гавораць. Вось у нас быў выпадак, падышла на пікет бабуля 88 гадоў. Распавядала шмат цікавага, і ў тым ліку, яна сказала, што пасля вайны было лепш, чым мы жывем цяпер. Шмат людзей падыходзяць, у вёсках невялікія мітынгі збіраем.

Людзі выдатна разумеюць, што выбараў у нас няма, кажуць, што наўрад ці я прайду. Я кажу, што выдатна гэта ведаю, але подпісы патрэбныя, каб мы маглі яшчэ месяц быць на вуліцах. Зразумела, што калі ўжо ёсць тут чалавек, якога прызначыла ўлада, то ён і будзе. Але, калі мы не будзем браць удзел у кампаніі, калі не будзе альтэрнатывы, тады ім не будзе сэнсу падтасоўваць, яшчэ нешта рабіць. І тады, фактычна, яны правядуць «сумленныя» выбары, і мы не зможам давесці, што была нейкая фальсіфікацыя. Трэба паказваць, што ёсць альтэрнатыва.

Многія людзі распавядаюць пра свае праблемы, размаўляюць. Вось толькі што да нас падыходзіў інвалід, у якога былі два інсульты, распавёў, што яму далі толькі другую групу, хоць 80% людзей з ягоным дыягназам папросту не выжываюць. Далі вазок яму бясплатна, а нейкая дзяржаўная структура хацела за гэты вазок атрымаць 20% кошту. Зразумела было з апавядання гэтага чалавека, што дзяржаўныя структуры ставяцца да інвалідаў не па-людску, без сумлення. Вось такія гісторыі распавядаюць людзі.

Наогул розныя людзі ставяць подпісы - і маладыя, і сталага веку, і сярэдняга ўзросту.

Сёння, 14 верасня, пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў пройдуць у наступных месцах:

Менск

Вуліца Няміга, 12Б, каля рэстарацыі Макдональдс: 17.00 - 19.00,

Скрыжаванне вуліц Уральская і Фролікава: 11.00 - 17.00,

Вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 14.00 - 19.00,

Станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўскую: 13:00 – 16:00,

Вуліца Кальварыйская, 24 гіпермаркет «Карона»: 16:30 – 19:30,

Вуліца Карбышава, 13, крама «Златка»: 14:00 – 19:00,

Пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12:00 – 17:00.

Праспект Незалежнасці, 15:00 - 16:00

Берасце

Вуліца Пушкінская, Цэнтральны рынак: 11:00 – 15:00

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, дзе вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках