8 траўня 2024, Серада, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

National Interest: У РФ могуць быць вялікія цяжкасці пры заваёве Польшчы

14
National Interest: У РФ могуць быць вялікія цяжкасці пры заваёве Польшчы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

National Interest назваў войскі Польшчы вялікім патэнцыялам процідзеяння агрэсіі РФ у выпадку вайны.

Амерыканскі партал National Interest (пераклад – «Радыё Польшча») прысвяціў артыкул Войскам тэрытарыяльнай абароны Польшчы (СГА), у якой назваў гэтыя фармаванні вялікім патэнцыялам процідзеяння агрэсіі Расеі ў выпадку Канвенцыйнай вайны.

«Гэтыя сілы ў значнай ступені арыентаваныя на супрацьдзеянне формам гібрыднай вайны з боку Расеі і абапіраюцца на досвед Украіны і краінаў Балтыі ў арганізацыі падобнага роду сілаў», – піша аўтар артыкула Чарлі Гаа.

«У дадатак да асноўнай функцыі абароны ключавой інфраструктуры і ваенных аб'ектаў, СГА закліканыя дапамагаць процідзейнічаць кампанii ў дэзінфармацыі і кібератакам, а таксама падтрымліваць патрыятычныя ідэалы і дапамагаць у стабілізацыі ў крызісных сітуацыях і падчас ваеннага становішча. Мяркуецца, што яны таксама будуць ахоўваць зоны прыбыцця войскаў хаўруснікаў і праводзіць аперацыі ў барацьбе з лагістычным сабатажам», – піша амерыканскі партал.

«У адрозненне ад стандартаў рэгулярнага польскага войска, трэніровачныя цэнтры і гарнізоны байцоў СГА будуць знаходзіцца побач з месцамі іх пражывання. Яны таксама змогуць захоўваць пэўнае абсталяванне ў сваіх дамах, але зброя будзе захоўвацца ў рэгіянальных арсеналах. Мяркуецца, што колькасць СГА будзе значнай, і будзе налічваць 15 брыгадаў (прыкладна адна на ваяводства). Планаваны склад СГА ацэньваецца на 15 тыс. байцоў. У цяперашні час іх блізу 7 тыс. чалавек», – чытаем у артыкуле пад назвай «У Расеі могуць быць вялікія цяжкасці пры заваёве Польшчы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках