Вось мы будавалі, будавалі ды нарэшце пабудавалі...
47- ВІКТАР ГАРБАЧОЎ
- 11.09.2019, 16:27
- 40,968
"Табакеркі" могуць жа! А што з цэментам не так?
Не, вы чулі?
Мадэрнізацыя цэментных заводаў у краіне прызнаная праваленай! Ну, быццам дарма грошы ўкладвалі.
О, жах!
Не, гэта не я так кажу. Гэта грамадзянін старшыня КДК (Камітэта дзяржаўнага кантролю) Анфімаў падвёў рысу. Не да чорта падвёў і паслаў, а падвёў палоску дзейнасці гэтай сферы.
Ну, маўляў, укладзеныя ў "мадэрнізацыю" цэментных заводаў дзяржаўныя сродкі не прынеслі належнай аддачы.
Во як! Так проста сёння, на калегіі Камітэта дзяржкантролю, дзе разглядаліся вынікі мерапрыемстваў у пытаннях эфектыўнасці работы арганізацый цэментнай прамысловасці, і заявіў.
Прасцей кажучы - ж...па. Гэта ўжо я так груба кажу. Ну, каб было больш зразумела. Ён жа так не скажа?
Разумееце? "На "мадэрнізацыю" цэментных заводаў дзяржавай выдаткаваныя каласальныя сродкі - больш за $1,1 млрд, на сотні мільёнаў даляраў была нададзеная дзяржаўная падтрымка. Жаданай аддачы ад гэтых сродкаў пакуль няма", - сказаў грамадзянін Анфімаў.
Добра, прызналі факт ж...пай! Толку ад укладанняў няма. І?
І самае цікавае!
І далей будуць укладваць! Для фінансавага аздараўлення цэментнай галіны ў гэтым годзе "кіраўніком дзяржавы" прыняты ўказ, які прадугледжвае адтэрміноўку і растэрміноўку аплаты за спажытыя энэргарэсурсы, а таксама ў абавязацельствах перад рэспубліканскім бюджэтам і банкамі. Ну, маўляў, гэта дазволіць трохі палепшыць паказчыкі дзейнасці цэментных заводаў далей.
Во як! Адной рукой укладваюць і кажуць – ж…па, а другой тут жа пачынаюць зноў укладваць.
- Вось мы будавалі, будавалі і нарэшце пабудавалі.
- Абдула, падпальвай!
Прайшло 25 гадоў, і пачынаюць прызнаваць факты правалаў мадэрнізацыі.
Аграгарадкі разам з сельскіх гаспадаркай дзе? Га! Аб...ых кароў адмываюць. Дрэваапрацоўка дзе? Га! Дазволілі кругляк гнаць ва ўсе бакі? Адукацыя? Медыцына? Войска? Джынсы беларускія? Джылі ?
І чым больш укладанняў і мадэрнізацыі з боку дзяржавы, тым больш аб'ёмная ж...па! А галоўнае што? Вінаватыя ўсе - акрамя!
Аляксандр Рыгоравіч! Вы чуеце? Вам не казалі праўду і разводзілі!? Вы проста не ведалі, што так напраўду!? Асяроддзе "мадэрнізавала" не так! І не ў тыя кішэні. Разбярыцеся. Навядзіце парадак. Ну як жа так? Вы з усёй душой, ведамі, уменнямі і жаданнямі, а яны? Проста да слёз! Вось "Табакеркі" - могуць жа! А што з цэментам не так?
Аднак! Яшчэ не ўсё страчанае. Праўда? Яшчэ ёсць час і людзі. Ва тады ўжо, проста аж! Галоўнае чакаць. Ну, потым! Цяпер, мы ўжо як нітка патрываем і пачакаем. Але потым!
Сёння па тры, а вось заўтра-па пяць! Абы не было.
Верым!
І тут у мяне раптам пытанне ўзнікла.
- А з якога цэменту будуецца "самая найлепшая і якасная, самая сучасная і мадэрнізаваная" АЭС у свеце? Ну, Астравецкая?
- Oh no!?
- Oh yes!
P. S. На фота грамадзянін Анфімаў, галоўны кантралёр краіны. Сказаў услых пра правал цэментнай галіны. І вось цяпер мазь мадэрнізацыі проста і папрэ!
Віктар Гарбачоў, "Фэйсбук"