18 траўня 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» - уладам: Годзе нажывацца на здароўі людзей

1
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» - уладам: Годзе нажывацца на здароўі людзей

У цэнтры Светлагорска праходзіць пікет у зборы подпісаў.

Актывісты збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам на парламенцкія «выбары» ўдзельніка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Савіча. Першы пікет у ягоную падтрымку цяпер праходзіць каля ўваходу на Цэнтральны прадуктовы рынак, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі»

- Падыходзяць людзі, шмат хто кажа, што рады ўпершыню за многія гады ўбачыць нашы сцягі, пагутарыць. Адразу відаць, што ёсць велізарны недавер і да ўладаў, і да мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, у тым ліку і да «выбараў».

У нашым горадзе сітуацыя пагаршаецца праблемай з заводам беленай цэлюлозы - яго закрыцця патрабуюць усе, хто падыходзіць, усе, з кім размаўляем. Светлагорск задыхаецца, і жыхары гэта ведаюць. Таму, разам з галоўнымі мэтамі кампаніі, а гэта, нагадаю, змена ўлады, закрыццё АЭС у Астраўцы, забеспячэнне годнага заробку для беларусаў на радзіме, мы тут патрабуем, каб усе шкодныя вытворчасці былі прыбраныя з нашай зямлі. Годзе зарабляць на нашым здароўі, - распавёў нам Зміцер Савіч.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» будуць праходзіць у Светлагорску штодня.

Нагадаем, сёння актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прадаўжаюць збор подпісаў. Прэс-служба кампаніі заклікала прыходзіць на пікеты ў Менску:

станцыя метро «Уручча» - з 14.00 да 19.00,

станцыя метро «Усход» - з 14.00 да 19.00,

станцыя метро «Пушкінская» - з 14.00 да 19.00,

станцыя метро «Каменная горка» - з 17.00 да 20.00,

станцыя метро «Плошча Якуба Коласа» - з 11.00 да 18.00,

станцыя метро «Міхалова» - з 15.00 да 19.00,

станцыя метро «Трактарны завод» - з 15.00 да 18.00,

станцыя метро «Інстытут культуры» - з 13.00 да 17.00.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» можна знайсці па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках