7 траўня 2024, aўторак, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Пад расейскім Северадзвінскам выбухнуў ядзерны рэактар

13
Эксперт: Пад расейскім Северадзвінскам выбухнуў ядзерны рэактар

Пра гэта сведчыць наяўнасць у паветры ізатопаў барыю, стронцыю і лантану.

8 жніўня ў Расеі на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці выбухнуў ядзерны рэактар, а не ракета. Такое меркаванне выказаў экспэрт у ядзернай бяспецы з Нарвэгіі Нілс Бомер, напісала 26 жніўня выданне The Barents Observer, паведамляе "Гордан".

Ён заявіў пра гэта пасля таго, як Расгідрамет апублікаваў склад радыеактыўнага воблака, якое ўтварылася пасля інцыдэнту.

"Наяўнасць прадуктаў распаду, такіх як барый і стронцый, з'яўляецца праз ядзерную ланцуговую рэакцыю. Гэта довад таго, што выбухнуў ядзерны рэактар", - адзначыў Бомер.

Паводле ягоных слоў, у выпадку выбуху радыеізатопнага тэрмаэлектрычнага генератара (менавіта гэта з'яўляецца афіцыйнай версіяй расейскіх уладаў) ніводзін з вышэйпералічаных ізатопаў не быў бы знойдзены.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках