23 красавiка 2024, aўторак, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэру ў цэнтры Менска адрамантавалі ў стылі Людовіка XVI

17
Кватэру ў цэнтры Менска адрамантавалі ў стылі Людовіка XVI
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як яна выглядае?

Гэтая кватэра ў цэнтры Менска на вуліцы Карла Маркса, 6 прыкметна вылучаецца на фоне астатніх прапановаў сталічнага рынку нерухомасці. У ёй зроблены дызайнерскі рамонт у стылі эпохі Людовіка XVI. Для таго каб пісьменна перадаць усе нюансы, запрашалі мастацтвазнаўцу. Больш падрабязна пра «каралеўскую» сталінку – у матэрыяле tut.by.

ФОТА: REALT.BY

Кватэра чатырохпакаёвая, плошчай 135 квадратных метраў. Поўная рэканструкцыя жылля з атрыманнем усіх неабходных дакументаў заняла пяць гадоў.

ФОТА: REALT.BY

За гэты час была армаваная швелерамі падлога, узведзеныя міжпакаёвыя цагляныя сцены з нямецкай палегчанай цэглы, усе пакоі былі абсталяваныя электрычнымі канвектарнымі абагравальнікамі і дызайнерскімі чыгуннымі радыятарамі ацяплення, у санвузлах і кухні ўсталяваная электрычная цёплая падлога з аўтаматыкай, усталяваны схаваны кандыцыянер з функцыямі астуджэння і абагравання.

ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY

Усе сантэхнічныя памяшканні і кухня былі абсталяваныя сістэмай выяўлення і блакавання працёкаў вады.

ФОТА: REALT.BY

Але самае цікавае – гэта аздабленне і дызайн кватэры. Вось што пра гэта гаворыцца ў аб'яве аб продажы: «у кватэры выкарыстаныя дэкаратыўныя матэрыялы прэміяльнай якасці – французскі штучна састараны дубовы паркет у форме "Версаль" і "ялінка", драўляныя сценавыя штучна састараныя панэлі з гістарычным разьбовым арнаментам, тэкстыльныя шпалеры, тэракотавая плітка ў форме дывана, дубовыя штучна састараныя брашыраваннем вокны гістарычнай формы і стылю.

ФОТА: REALT.BY

Для аздаблення быў выкарыстаны антыкварны камінны партал з чырвонага мармуру, уключаючы арыгінальны чыгунны ўнутраны кажух (Францыя, пачатак 19 стагоддзя)».

ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY

Кватэру прадаюць за 600 тысячаў даляраў у эквіваленце.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках