20 верасня 2019, Пятніца, 22:11
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Вясковец знайшоў рэдкі грыб вагой два кілаграмы

16
Вясковец знайшоў рэдкі грыб вагой два кілаграмы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Цяпер яму пагражае штраф.

Учора пад Рэчыцай у вёсцы Пракісель мясцовы жыхар знайшоў грыб вагой два кілаграмы. Фатаграфіі гіганцкага грыба апублікавала супольнасць «Рэчыца LIVE».

Паводле версіі самога грыбніка, гэта велізарны шампіньён. Аднак напраўду гэта гіганцкая порхаўка. Гэты грыб занесены ў чырвоную кнігу Беларусі, таму зараз грыбніку пагражае штраф ад 510 да 1275 рублёў, а таксама кампенсацыя прычыненай прыродзе шкоды сумай 127 рублёў 50 капеек. Дарагі дэлікатэс можа атрымацца.

Дарэчы, незадоўга да гэтага агароднікі з Гарадка знайшлі і зрэзалі такі ж, але вагой амаль удвая большай - 3,7 кг.

ФОТА: РЭЧЫЦА LIVE
ФОТА: РЭЧЫЦА LIVE