Расейскі карабель «Саюз» з робатам «Фёдарам» могуць затапіць
29- 24.08.2019, 15:01
- 26,015
Калі ён другім разам не прыстыкуецца - яго затопяць ў Ціхім акіяне.
Раніцай 24 жніўня 2019 года карабель «Саюз МС-14» не змог з першага разу прыстыкуецца да Міжнароднай касмічнай станцыі. Другая спроба пройдзе ў панядзелак, 26 жніўня. У выпадку паўтору няўдачы карабель з робатам давядзецца ўтапіць у Ціхім акіяне, піша «Хайтэк».
Стыкоўка «Саюз МС-14» з МКС была запланаваная на 08:30, аднак а 08:25 карабель наблізіўся да модуля на адлегласць 80 метраў, але не змог стабілізаваць сваё становішча.
А 08:35 стыкоўка была скасаваная. Цяпер «Саюз МС-14» знаходзіцца на бяспечнай адлегласці 300 м ад МКС. Праблема са стыкоўкай адбылася праз збой у працы аўтапілота «Курск»: яму не ўдалося стабілізаваць карабель.
Комментарий первого заместителя генерального конструктора по лётной эксплуатации, испытаниям ракетно-космических комплексов и систем РКК «Энергия» Владимира Соловьева о стыковке корабля #СоюзМС14.
— РОСКОСМОС (@roscosmos) August 24, 2019
Повторная стыковка с Международной космической станцией будет утром 26 августа pic.twitter.com/mLU84ecE7y
Прадстаўнікі NАSА галоўнай праблемай называюць збой ва ўзмацняльніку сістэмы «Курск» на борце МКС, а ў Раскосмасе за прычыну збою ўважаюць «раней не вядомыя ваганні карабля».
#SoyuzMS14
— РОСКОСМОС (@roscosmos) August 24, 2019
The spacecraft is currently staying afar from the ISS, the docking is scheduled for the reserve date. The crew and the ISS are safe. pic.twitter.com/WWZFgYnX8E
Паўторная спроба стыкоўкі прызначаная на 8:00 26 жніўня. На МКС перад стыкоўкай яшчэ раз правераць усю апаратуру. У выпадку, калі касманаўты не змогуць прыстыкаваны беспілотны «Саюз МС-14» да МКС за тыдзень - менавіта на столькі ў ім дастаткова паліва, яго давядзецца затапіць у Ціхім акіяне.