26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра Домрачавай уручаць малы «Хрустальны глобус» за сезон 2014/15

15
Заўтра Домрачавай уручаць малы «Хрустальны глобус» за сезон 2014/15
ДАР'Я ДОМРАЧАВА

Беларуска атрымае ўзнагароду праз злоўленую на допінгу расейку Кацярыну Глазырыну.

Заўтра, 23 жніўня, у «Раўбічах» пройдзе афіцыйная цырымонія, на якой Дар'і Домрачавай уручаць малы «Хрустальны глобус» у гонцы пераследу сезона 2014/15 паведамляе сайт Беларускай федэрацыі біятлону. Цырымонія адбудзецца пасля кваліфікацыі суперспрынтаў на чэмпіянаце свету ў летнім біятлоне.

Нагадаем, пра тое, што Домрачава атрымае ўзнагароду, стала вядома яшчэ ў сакавіку.

Пасля таго, як расейка Кацярына Глазырына была дыскваліфікаваная на 2 гады за парушэнне антыдопінгавых правілаў, усе яе вынікі з 19 снежня 2013 года да 10 лютага 2017 года былі ануляваныя, у тым ліку і ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне ў сезоне 2014-2015 года, дзе Глазырына здабыла срэбра.

Пасля анулявання выніку расейкі сярэбраная ўзнагарода перайшла да францужанкі Анаіс Бескон, а Дар'я Домрачава паднялася ў тым пратаколе з 13-га на 12-е месца.

І ў выніку пераліку балаў сезона 2014/15 беларуска ўзначаліла залік гонак пераследу. У колькасці балаў Домрачава зраўнялася з фінкай Кайсай Макарайнен, аднак заняла першы радок, бо атрымала ў тым сезоне на адну перамогу больш.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках