29 красавiка 2024, панядзелак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здзіўлены сваім адлюстраваннем кот стаў зоркай сеціва

2
Здзіўлены сваім адлюстраваннем кот стаў зоркай сеціва
ФОТА: REDDIT.COM

Жывёліна ўбачыла сябе ў павелічальным касметычным люстэрку і здзівілася.

Рэакцыя ката на сваё адлюстраванне ў павелічальным люстэрку зрабіла яго зоркай сеціва. Здымак апублікаваў карыстальнік пад мянушкай despisesunrise на платформе Reddit, піша korrespondent.net.

На фота кот, які ляжыць у ракавіне перад люстэркам. На мыйніку стаіць павелічальнае касметычнае люстэрка, у якім жывёліна і пабачыла сябе.

З касметычнага люстэрка відаць толькі непрапарцыйна вялікая галава ката. Відавочна менавіта гэта выява здзівіла жывёліну. Яна адвяла вушы назад, i вылупiла вочы. Рэакцыя ката добра бачная ў вялікім люстэрку.

Карыстальнікі сеціва ў захапленні ад смяхотнай рэакцыі свойскай жывёліны.

ФОТА: REDDIT.COM
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках