Зняволеных з СІЗА на Валадарскага перавезлі ў Менскі раён
3- 29.04.2024, 12:04
- 6,624
Цяпер ізалятар будзе размяшчацца ў вёсцы Пашковічы.
Следчы ізалятар №1, які размяшчаўся ў Менску на вуліцы Валадарскага, з 29 красавіка перадыслакаваны ў вёску Пашковічы Мінскага раёна. Dissidentby апублікаваў аб'яву, размешчаную на будынку старога СІЗА.
Цяпер ізалятар будзе размяшчацца на адрасе: Мннская вобласць, Мннскі раён, Навадворскі сельсавет 143/4, раён вёскі Пашковічы. У аб'яве таксама пазначаны расклад працы новага ізалятара.