29 красавiка 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шасцігадовая дзяўчынка скарыла сеціва, пераймаючы вобразы зорак

1
Шасцігадовая дзяўчынка скарыла сеціва, пераймаючы вобразы зорак

Стэфані Чаглар скапіявала ўборы сусветных знакамітасцяў і сабрала сотні тысяч падпісчыкаў у Instagram.

Дзяўчынка з турэцкай Анталіі Стэфані Чаглар паўтарыла вобразы сусветных зорак і стала зоркай сеціва. Здымкамі Чаглар дзеліцца на сваёй старонцы ў Instagram, дзе на яе ўжо падпісаліся больш 279 тысяч чалавек, піша korrespondent.net.

Маці Стэфані Аляўціна дапамагае дзяўчынцы ў вядзенні старонкі і стварэнні ўбораў, што пераймаюць вобразы знакамітасцяў. Усе сукенкі маці і дачка робяць самастойна, частку з падручных матэрыялаў.

На фота дзяўчынка з'яўляецца ў вобразах спявачкі Беёнсэ, тэнісісткі Серэны Уільямс, супермадэляў Тайры Бэнкс і Джыджы Хадзід, тэлезоркі Кортні Кардаш'ян і іншых.

Падпісчыкі Чаглар захапляюцца крэатыўнасцю маці і дачкі, пакідаючы тысячы ўпадабаек пад здымкамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках