23 красавiка 2024, aўторак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзерны выбух пад Северадзвінскам: стала вядома, куды панесла радыеактыўнае воблака

18
Ядзерны выбух пад Северадзвінскам: стала вядома, куды панесла радыеактыўнае воблака

Сёння пляма заражэння распаўсюдзілася досыць шырока.

На працягу ўсяго часу пасля выбуху паблізу расейскай Нёнаксы, з 8 жніўня і да сёння, шматлікія паўночнікі, як прыватныя асобы, так і спецыялісты розных службаў, шукаюць сляды радыеактыўнага заражэння і не знаходзяць, піша расейскае выданне «Северные новости».

Усе рапартуюць, што на абследаванай тэрыторыі фон у норме. Куды ж ён знік?

КРЫНІЦЫ ПАЦВЯРДЖАЮЦЬ ВЫСОКІ ЎЗРОВЕНЬ РАДЫЯЦЫІ

Бо інтэрнэт мільгае паведамленнямі пра тое, што пацярпелыя пры выбуху атрымалі каласальную дозу радыяцыі. Паведамленні зыходзяць ад сяброў, сваякоў і знаёмых асоб, якія кантактавалі з пацярпелымі. Гэта эвакуатары, вайскоўцы, лекары ды іншыя спецыялісты.

Безумоўна, з іх узялі падпіскі пра невыдаванне інфармацыі. Магчыма, таму ў гэтых паведамленнях не фігуруюць персанальныя звесткі кантактораў. Крыніц шмат, яны незалежныя, але іх паведамленні карэляваныя паміж сабой.

Ролікі з людзьмі ў ахоўных гарнітурах, занятых эвакуацыяй пацярпелых, абследаванні лекараў, закрыццё аддзяленняў у Архангельскай абласной лякарні, дзе надавалі дапамогу пацярпелым, таксама пацвярджаюць версію пра высокі ўзровень радыяцыі блізу эпіцэнтра выбуху.

У кожным выпадку, пры выбуху была разбураная радыеізатопная крыніца сілкавання. Радыеактыўныя ізатопы пры выбуху былі выкінутыя ў мора і ў атмасферу. Прычым у паветра трапіла меншая частка. Яна і была выяўлена датчыкамі аўтаматызаванай сістэмы папярэджання аб радыеактыўным забруджванні ў Северадзвінску, і пунктамі маніторынгу радыеактыўнай абстаноўкі Расгідрамета.

ХМАРЫ ПАНЕСЛІСЯ НА ПОЎДЗЕНЬ

Слуп радыеактыўнага пару, выкінутага выбухам на значную вышыню, знесла ветрам на ўсход, паўз Нёнаксу на Северадзвінск. Верхняя частка гэтага воблака дасягнула Архангельска. Затым, зменлівым ветрам, яе панесла на поўдзень на Плясецк, Каргапаль, Вельск.

На шчасце, буйных населеных пунктаў на шляху аблокаў больш не было і, ападкі амаль не выпадалі. Але там, дзе яны выпалі, на шляху і варта шукаць асяродкі слабага радыеактыўнага заражэння.

Большая частка радыеізатопаў і радыеактыўных частак канструкцый засталася ў моры. Буйныя часткі спачываюць на дне Дзвінскай губы і служаць крыніцай працяглага радыеактыўнага заражэння. Дысперсныя часткі ўтварылі завісь, якая разносіцца марскімі плынямі. Таму гэтую частку радыеактыўнага заражэння можна выявіць у моры.

Сёння пляма заражэння распаўсюдзілася досыць шырока, каб яго дэтэктаваць за межамі закрытай зоны.

ТРЭБА ІНФАРМАВАЦЬ ЛЮДЗЕЙ АБ ЗОНАХ РЫЗЫКІ

Трэба правесці шырокае абследаванне тэрыторыі на шляху руху радыеактыўнага воблака, з мэтай выяўлення рэшткавых асяродкаў заражэння. Інфармаваць людзей аб чыстых зонах і зонах рызыкі.

Ідзе традыцыйны збор грыбоў і ягад у лесе, выпас жывёлы і жніво. Трэба ведаць, дзе гэта бяспечна, а дзе рызыкоўна. І чым хутчэй, тым лепш. Тым менш будуць негатыўныя наступствы.

У моры неабходна знайсці і падняць радыеактыўныя абломкі і заражаны грунт з дна, дэзактываваць і утылізаваць іх. Я мяркую, што менавіта гэтым і займаюцца падраздзяленні ВМФ на месцы катастрофы. Пажадана таксама ўзмацніць радыяцыйнай кантроль за мясцовымі прадуктамі харчавання да канчатковага высвятлення абстаноўкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках