27 красавiка 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выхадныя на праспекце Незалежнасці будзе абмежаваны рух

4
У выхадныя на праспекце Незалежнасці будзе абмежаваны рух

Як пойдзе транспарт.

У выхадныя будзе часткова закрыты рух на праспекце Незалежнасці. Падрабязнасці паведамляе «Менсктранс».

Праспект Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы П. Броўкі да вуліцы Талбухіна перакрыюць з 5 раніцы 17 жніўня да 6-й раніцы 19 жніўня. Рух абмяжуюць па цотным баку дарогі ў сувязі з асфальтаваннем.

На гэты час аўтобусы паедуць наступным шляхам:

- №20 з боку ДС «Ангарская-4» - да РК «Акадэмічная»;

- №37 у напрамку ДС «Карбышава» па вуліцы Платонава, вуліцы Сурганава, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце. У зваротным напрамку - без змяненняў.

Таксама падчас работ магчымы кароткачасовы прыпынак на скрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці. Калі працы будуць праводзіцца ў зоне прыпынкаў «Дом друку», «пл. Калініна», «Станцыя метро «Парк Чалюскінцаў» у напрамку вуліцы Валгаградскай, там транспарт спыняцца не будзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках