27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Змітра Паліенкі паступіла ў Менгарсуд

1
Справа Змітра Паліенкі паступіла ў Менгарсуд

Як мяркуецца, разгляд справы пачнецца ў верасні.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што пракуратура горада Менска накіравала крымінальную справу актывіста Змітра Паліенкі ў Менскі гарадскі суд. Як мяркуецца, разгляд справы Паліенкі пачнецца ў верасні.

Гэта значыць, што пастанова паводле крымінальнай справы, якая паступіла ў суд, паводле артыкула 276 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, павінна быць прынятая цягам месяца. Як мяркуецца, разгляд справы Паліенкі пачнецца ў верасні.

На гэты момант Паліенку выстаўленае абвінавачванне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.341 (псаванне маёмасці ў грамадскім месцы), ч.1 арт.130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або розні паводле прыкметы сацыяльнай прыналежнасці), арт.369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства). На гэты момант Зміцер Паліенка знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскай, дзе, хутчэй за ўсё, застанецца да суда.

На думку праваабаронцаў, падставы для прыцягнення да адказнасці Змітра Паліенкі ў гэтым выпадку выглядаюць вельмі сумнеўна.

«Дыфамацыйны 369 артыкул Крымінальнага кодэкса даўно выклікае негатыўныя ацэнкі праваабарончай супольнасці. Вызначэнне міліцыянтаў як сацыяльнай групы ў межах абвінавачвання на падставе артыкула 130 КК таксама з пункту гледжання міжнародных экспэртаў і праваабаронцаў з'яўляецца памылковым. Больш дэталёвы аналіз абвінавачвання можна будзе зрабіць толькі падчас разгляду справы ў судзе. Цяпер занадта мала інфармацыі», - распавядае юрыст «Вясны» Алег Пашкевіч.

Судовы разгляд паводле справы Змітра Паліенкі, фактычна, будзе праходзіць падчас выбарчай кампаніі.

«Беларускія ўлады чарговым разам заяўляюць, што выбарчая кампанія будзе дэмакратычнай і адпавядаць міжнародным стандартам свабодных выбараў. Але свабодныя і дэмакратычныя выбары - гэта не толькі працэс апускання бюлетэняў у скрыню або іх падлік. Гэта, у тым ліку, атмасфера, у якой праходзяць выбары. Павінна гарантавацца свабода выказвання меркавання без страху пакарання людзей за іх погляды», - дадае юрыст «Вясны».

У праваабаронцаў ёсць асцярогі, што судовы працэс паводле справы Паліенкі могуць правесці ў закрытым рэжыме. Але, як адзначае Алег Пашкевіч, калі ўлады ўсё ж зробяць судовы працэс у гэтай справе адкрытым, то гэта, у тым ліку, можа стаць добрым сігналам як для беларускага грамадства, так і для міжнароднай супольнасці пра тое, што ў дзяржаве праходзяць рэальныя дэмакратычныя працэсы.

Нагадаем, Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка паводле падазрэння ва ўчыненні асабліва злоснага хуліганства (арт.339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за паленне на лесвічнай пляцоўцы. 5 красавіка Паліенку было выстаўленае абвінавачванне на падставе некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.339, арт.341 і ч.1 арт.130. Абвінавачванне паводле арт.341 КК Паліенку выстаўленае за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай.

2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Змітра Паліенкі скончанае і перададзенае ў пракуратуру для накіравання ў суд. Але пракуратура г. Менска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Змітра Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Вынікам гэтага сталі два новыя крымінальныя артыкулы: 341 за графіці ў Курапатах і 369 за абразу міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках