Відэафакт: Азаранка згуляла ў тэніс з юнай заўзятаркай пасля перамогі над Бенчыч
8- 13.08.2019, 20:24
- 12,094
Беларуска згуляла з заўзятаркай пасля матчу першага кола турніру ў Цынцынаці.
Беларуска Вікторыя Азаранка згуляла ў тэніс з юнай заўзятаркай пасля матчу першага кола прэстыжнага турніру катэгорыі «Прэм'ер» ў Цынцынаці, паведамляе pressball.by.
Паядынак завяршыўся адмовай спаборніцы нашай суайчынніцы Белінды Бенчыч. Адна з заўзятарак на трыбунах прапанавала Вікторыі згуляць некалькі розыгрышаў, і беларуска пагадзілася.