26 красавiка 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэшкін апавёў пра «пытанне-глыбу» ў інтэграцыі РФ з Беларуссю

18
Арэшкін апавёў пра «пытанне-глыбу» ў інтэграцыі РФ з Беларуссю
МАКСІМ АРЭШКІН

Развязаць яго плануецца да снежня.

Кіраўнік Мінэканамразвіцця (МЭР) РФ Максім Арэшкін запэўніў, што практычна ўсе прынцыповыя рознагалоссі ў пытанні інтэграцыі Расеі і Беларусі знятыя, дамоўленасці дасягнутыя, аднак «трэба будзе вельмі вялікая праца для ажыццяўлення гэтых дамоўленасцяў».

Пра гэта ён заявіў журналістам у Кыргызстане паводле вынікаў перамоваў прэм'ер-міністраў дзвюх краінаў.

Паводле ягоных словаў, «гэта будзе вельмі няпростая праца, звязаная з гарманізацыяй заканадаўства і многімі іншымі рэчамі», паведамляе РИА Новости.

Максім Арэшкін, сярод іншага, адзначыў, што чакаецца праца вялікіх групаў спецыялістаў. «Напрыклад, пытанне адзінага падатковага кодэксу – пытанне-глыба, якую трэба будзе зрушыць», – падкрэсліў кіраўнік МЭР.

Ён таксама мяркуе, што праз нейкі час кіраўнікі ўрадаў дзвюх краінаў фіналізуюць дамоўленасці, якія былі дасягнутыя 18 ліпеня прэзідэнтамі РФ і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу. «Я думаю, цягам месяца дакладна. Гэта такі крайні тэрмін, каб паспець правесці працу да снежня», – цытуе ТАСС міністра.

Паводле вынікаў ліпеньскай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка даручылі да пачатку снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе «саюзнай дзяржавы», распрацаваць праграму паглыблення інтэграцыі і дарожную карту для яе выканання.

Яшчэ ў канцы 2018 года, нагадвае «Фінмаркет», Расея і Беларусь пастанавілі стварыць працоўную групу для ўрэгулявання праблемных пытанняў і развіцця інтэграцыі. З расейскага боку групу ўзначаліў Арэшкін, з беларускага – міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

Кіраўнік МЭР раней тлумачыў, што праект праграмы рэалізацыі дамовы аб саюзнай дзяржаве мяркуе «непараўнальна большы ахоп інтэграцыйных сфераў, чым тое, што мы маем у рамках ЕўрАзЭС, ахоплівае і падатковае заканадаўства, і фінансавую, і крэдытна-грашовую, бюджэтную палітыку, антыманапольнае, і мытна-тарыфнае рэгуляванне, правілы ў галіне абароны правоў спажыўца, а таксама палітыку ў галіне аховы працы і сацыяльнай абароны насельніцтва і шмат іншае».

Дадамо таксама, на пачатку жніўня кіраўнік кабінета міністраў Сяргей Румас распавёў пра даручэнне Лукашэнкі паскорыць інтэграцыю з Расеяй. Зрэшты, адзначаў тады прэм'ер, дзвюм краінам трэба будзе ўзгадніць некалькі пытанняў у інтэграцыі. Паводле ягоных словаў, услед за гэтым стартуе распрацоўка «дарожных картаў», да лістапада яны павінны быць гатовыя, і тады з гэтымі дакументамі азнаёмяць Лукашэнку і Пуціна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках