27 красавiка 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абавяжуць рэгістраваць трусоў, птушку і рыбу

75
У Беларусі абавяжуць рэгістраваць трусоў, птушку і рыбу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Улады плануюць пашырыць пералік жывёл, якія падлягаюць ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі.

Птушку, рыбу і пушных звяроў у Беларусі плануецца ўключыць у пералік жывёл, якія падлягаюць ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і нагляду за, піша nn.by.

Як паведаміла сёння журналістам дырэктарка Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі Анжэла Боршч, змены ў існае заканадаўства могуць быць унесеныя ў лістападзе.

«На гэты момант мы рэгіструем пяць відаў жывёл: буйную рагатую жывёлу, свінней, авечак, коз, коней. У абноўленым законе дададуцца новыя жывёлы - пушныя звяры, трусы, птушка, рыба і іншыя жывёлы-гідрабіёнты», - сказала Анжэла Боршч.

Цяпер ідэнтыфікаванае і зарэгістраванае ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме ўсё пагалоўе буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, коней і свіней, якія знаходзяцца на жывёлагадоўчых аб'ектах Беларусі.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках