27 красавiка 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастак перарабіў застаўку «Сімпсанаў» пад расейскія рэаліі

5
Мастак перарабіў застаўку «Сімпсанаў» пад расейскія рэаліі

Як бы выглядалі героі вядомага амерыканскага мультсерыяла, калі б яны жылі ў РФ?

У Расеі анімацыйны дызайнер з Масквы Аляксей Сямёнаў зрабіў пародыю на застаўку вядомага мультсерыяла "Сімпсаны". Ён змясціў персанажаў у расейскія рэаліі. Мастак апублікаваў відэа на сваім Youtube-канале Lazy Square, паведамляе "Радыё Свабода".

Відэаролік выкананы ў шэрых тонах. Барт - наркаман, Лізу забірае з пераходу паліцыя, Гамер працуе ахоўнікам і крадзе, Мардж лаецца з касіркай у краме. Дома Гамер і Мардж б'юцца на вачах у маленькай Мэгі.

"Сімпсаны" - амерыканскі анімацыйны сітком. У ім сатырычна паказана жыццё рабочага класа ў асобе адной сям'і і яе атачэння. У застаўцы шоў звычайна паказваюць шлях кожнага з сямейнікаў да дому і іх сустрэчу на канапе перад тэлевізарам. Шоў запусцілі ў 1989 годзе. У 2018 годзе закончыўся 30-ы сезон мультсерыялу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках