27 красавiка 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ударная хваля была такая моцная, што здавалася, балконныя дзверы вылецяць проста на нас»

3
«Ударная хваля была такая моцная, што здавалася, балконныя дзверы вылецяць проста на нас»

Жыхары дома з разбітымі шыбамі - пра тое, што рабілася ў часе салюту 3 ліпеня.

3 ліпеня падчас святочнага салюту выбухной хваляй выбіла шыбы ў жылых дамах на вуліцах Чарвякова і Даўмана, а таксама ў будынку спарткомплексу «Дынама», піша tut.by. Жыхары з вул.Чарвякова 4, кажуць, што зазвычай да іхняга дому прыязджае шмат менчукоў, якія становяцца ўздоўж праезнай часткі, каб убачыць фаерверк. Так было і 3 ліпеня. Самі жыхары глядзяць салют праз вокны, якія ім адчыняць нельга, як і выходзіць на балконы падчас параду. «У нас разбіліся тры шыбіны, у тым ліку ў дзіцячым пакоі, дзе жывуць чацвёра нашых унукаў. Балазе яны з'ехалі на вакацыі. Калі мы ўбачылі, што кавалкі шкла боўтаюцца ў раме і могуць упасці на людзей унізе, - выклікалі МНС», - расказала спн.Таццяна.

Дом на вул.Чарвякова 4, дзе падчас надзвычайнага здарэння выбіла шыбы выбуховай хваляй, размешчаны непадалёк ад стэлы. Калі глядзець на карту, то адлегласць ад ўстаноўкі з салютам да гэтага дома ўжо не ўваходзіць у межы небяспечных 500 мэтраў, аднак знаходзіцца побач з гэтай мяжой.

Жыхары дома, якія сталі відавочцамі ўчорашняга здарэння, кажуць, што за салютам збольшага назіраюць з сваіх вокнаў, калі тыя выходзяць у бок стэлы.

Фото: tut.by
Фото: tut.by

Раз аб'ект знаходзіцца блізка да месца параду, то выходзіць падчас яго правядзення на балконы і адчыняць вокны забаронена. Штогод напярэдадні урачыстасцяў кватэры абыходзяць людзі ў цывільным адзенні і папярэджваюць пра гэта жыхароў.

Фото: tut.by

3 ліпеня глядзець святочны салют сям'я Аляксея Галавейкі сабралася менавіта ў ягоным пакоі. Шыба, на здзіўленне, тут ацалела, а вось у дзіцячым пакоі і кухні шыбіны разляцеліся дашчэнту. «Колькі разоў быў салют, такога яшчэ не было», - кажа сп.Аляксей.

Фото: tut.by

- Мы выклікалі МНС, каб шкло, барані Бог, не ўпала на людзей, што знаходзіліся ўнізе. Да нашага дому прыязджаюць не толькі паглядзець фаерверк, тут жа і тэхніка вайсковая стаіць пасля параду. Мы ўжо дарослыя, таму знарок глядзець салют ужо даўно не ходзім. Пагатоў з нашых вокнаў ён і так выдатна бачны. А вось нашым унукам (мы іх маем чацвёра) цікава. Дзеці жывуць у тым пакоі, дзе і разбіліся шыбы. Балазе яны з'ехалі на вакацыі, а то б спалохаліся, - кажа дачка Аляксея Таццяна.

Фото: tut.by

Дом, у якім выбіла вокны выбухной хваляй, будаваўся ў 70-80 гады для навукоўцаў. Напрыклад, Аляксей, якому, як ён кажа, «дзевяноста з лішкам», - прафесар, фізік, 55 гадоў выкладаў у БНТУ. Ягоная дачка Таццяна - доктарка фізічна-матэматычных навук.

Фото: tut.by

Дом мае нестандартны праект: у ім, напрыклад, ліфтавая шахта адкрытая, можна сачыць за рухам кабіны, на адной пляцоўцы толькі дзве кватэры - трох- і чатырохпакаёвыя. У апошнім, шостым, пад'ездзе ёсць і пяціпакаёвыя.

Падчас надзвычайнага здарэння больш за ўсё дасталася першым тром пад'ездам. У кватэры Алены, якая жыве ў другім пад'ездзе, выбуховай хваляй выбіла вонкавую шыбіну ў спачывальні.

Фото: tut.by

- Мы былі дома, глядзелі салют праз шыбу, бо на дварэ было зімна. Ударная хваля была такая моцная, што здавалася, балконныя дзверы вылецяць проста на нас. Пра тое, што здарылася нешта дрэннае, спачатку нават не падумалі. Пачулі звон з суседняга пакоя - там, як выявілася, выбіла шыбу з надворнай рамы, - расказала Алена.

Тутэйшыя жыхары кажуць, што спецыялісты МНС прыехалі хутка, падагналі лесвіцы і прыбіралі аскепкі бітых шыб, якія засталіся тырчаць у рамах. Таксама былі прыбраныя аскабалкі, якімі быў усыпаны ходнік пад вокнамі дома.

Фото: tut.by

Нагадаем, у Менску сёння адвіталіся з загінулай падчас салюту 3 ліпеня жанчынай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках