26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акумулятарны завод пад Берасцем атрымаў заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы

4
Акумулятарны завод пад Берасцем атрымаў заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы

На скандальным заводзе патлумачылі, што будуць рабіць далей.

ТАА «АйПаўэр» атрымала заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы паводле праекта «Акумулятарны завод ТАА «АйПаўэр» з уласнай кацельні на прыродным газе з адрасам: Берасцейскі раён, СЭЗ «Брэст», раён «Аэрапорт». Унясенне зменаў ад 16 лiпеня 2019 года, гаворыцца на сайце кампаніі. Як ужо паведамлялася, яно адмоўнае, піша «Брестская газета».

«Асноўнай прычынай адмоўнага заключэння стала няпоўная выдача заказчыкам праекта вынікаў вымярэнняў (пратаколаў) ГУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю», якое праводзіла інструментальны кантроль выкідаў забруджвальных рэчываў на прадмет адпаведнасці праектных параметраў выкідаў фактычным вынікам», - сказана ў прэс-рэлізе.

Паводле інфармацыі кампаніі, адмоўнае заключэнне тычыцца ўнесеных змяненняў, звязаных з пераразмеркаваннем паказчыкаў на крыніцах выкідаў.

«Пры ўнясенні змяненняў агульны заяўлены ў праекце аб'ём выкідаў не мяняўся», - сцвярджае «АйПаўэр».

Пасля атрымання ўсіх пратаколаў ад ДУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю» прадпрыемства вернецца ў працэс атрымання станоўчага экалагічнага заключэння ў частцы ўнясення змяненняў і прадоўжыць працэс уводу аб'екта будаўніцтва ў эксплуатацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Адначасова з будоўляй у Берасцейскім рэгіёне пачалася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ гэтага прадпрыемства. Цягам усяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час заяўляюць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода запэўнівалі, што парушэнняў няма, да нядаўніх часоў пра гэта казалі і чыноўнікі.

14 чэрвеня старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Пачынаючы з 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю супраціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць завода. За гэта многіх з іх не раз затрымлівалі і штрафавалі.

Актывісты заяўляюць, што будуць выходзіць на плошчу і кругласутачна дзяжурыць каля завода, з фота- і відэафіксацыяй датуль, пакуль прадпрыемства не будзе закрытае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках