З сайта Мінсельгаса знікла прозвішча скандальнага прэс-сакратара Зінаіды Бярэшчанкі
26- 22.07.2019, 14:06
- 22,408
Звязацца з ёй праз тэлефон не атрымліваецца.
Згадка пра прэс-сакратарку Зінаіду Бярэшчанку знікла з сайта Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На паказаным на сайце нумары тэлефона ўжо другі працоўны дзень ніхто не адказвае, піша nn.by.
Звязацца з прэс-сакратаркай праз мабільны тэлефон таксама не атрымліваецца.
Зінаіда Бярэшчанка трапіла ў скандал 15 ліпеня: яна аблаяла журналіста, які звярнуўся да яе па каментар.
На наступны дзень прэс-сакратарка выбачылася перад журналістам за сваю «эмацыйнасць».
Журналісты звярнуліся да міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Хацько з просьбай прыцягнуць Зінаіду Бярэшчанку да дысцыплінарнай адказнасці і прапановай не падаўжаць з ёй працоўны кантракт.
Са слоў супрацоўнікаў, «міністр сам разбіраўся ў сітуацыі». Якую пастанову ён прыняў, пакуль невядома. Аднак Бярэшчанка на сайце Мінсельгаса больш не згадваецца.