27 красавiка 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя правілы для здаровага загару

Названыя правілы для здаровага загару

Карысныя парады тым, хто ўжо збіраецца ў адпачынак.

З надыходам цёплых дзён мы ўсе бяжым загараць, забываючы аб небяспецы. Дыетолаг і нутрыцыёлаг Святлана Нікітчук распавяла на сваёй старонцы ў Instagram, чым можа пагражаць празмернае знаходжанне на сонцы і як патрэбна загараць правільна, паведамляе hronika.info.

«Некантраляваны загар - гэта дзве бомбы запаволенага дзеяння», - адзначыла экспэрт.

Першая небяспека - заўчаснае старэнне

Навукова даведзена - пад сонечнымі прамянямі скура старэе хутчэй. У жанчын, старэйшых за 30 гадоў, скура ўжо схільная да ўтварэння маршчын, таму нам патрэбна менш бываць на сонцы.

Другая небяспека - рак скуры

Маршчыны - не самае страшнае. Лішак ультрафіялету можа выклікаць рак скуры (меланому). Гэты сумны дыягназ сустракаецца ўсё часцей.

Непажадана прымаць працяглыя сонечныя ванны людзям з вельмі светлай скурай і тым, у каго на целе шмат радзімак.

Каб пазбегнуць небяспекі, памятайце:

Найлепшы час для загару - першая палова дня да 11-00 і другая палова дня пасля 16-00. Сонца ў гэты час не такое актыўнае.

Абавязкова наносіць на цела крэм або спрэй ахоўнага дзеяння.

У першыя дні адпачынку карыстайцеся сродкам з фактарам абароны, не меншым за 50, паступова памяншаючы абарону.

Атрымаць апёк скуры можна і без пляжу. Ахоўны сродак патрабуецца і падчас экскурсій або шпацыраў па горадзе.

Для першага загару дастаткова і 5-15 хвілін. Больш доўгі час можа прывесці да апёкаў.

Выкарыстанне перад пляжам парфумерыі на аснове спірту можа выклікаць алергію, сып і пігментныя плямы.

Прахалодны душ пасля загару астудзіць і ачысціць скуру. А спецыяльныя сродкі дапамогуць вярнуць ёй страчаную вільгаць.

Выкарыстоўвайце крэмы і ласьёны пасля загару з натуральнымі кампанентамі, напрыклад, рамонак або алоэ.

Так доўгачаканае сонца пойдзе на карысць, а загар будзе без шкоды для здароўя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках