5 траўня 2024, Нядзеля, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Эфект быў адваротны

2
Генадзь Фядыніч: Эфект быў адваротны
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Дзякуючы шырокаму рэзанансу пра прафсаюзы РЭП даведалася мноства людзей

Лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў palitviazni.info аб тым, чым займаецца цяпер, і чаму ўлады не дасягнулі мэты, калі пачалі "справу прафзвязаў".

"Калі яны хацелі знішчыць нашую арганізацыю, то эфект быў адваротны, - кажа Генадзь Фёдаравіч. - Па-першае, дзякуючы шырокаму рэзанансу пра наш прафзвяз даведалася мноства людзей, якія дагэтуль нават і не чулі, што такі існуе. Па-другое, пасля вынясення прысуду колькасць чальцоў прафзвязу толькі павялічылася..."

Нагадаем, што лідары прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік былі прызнаныя вінаватымі паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у вялікай суме).

24 жніўня 2018 года суд Савецкага раёна прыгаварыў прафзвязных кіраўнікоў на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

У дачыненні да Ігара Комліка рэжым "хатняй хіміі" пачаў дзейнічаць з 19 снежня мінулага года, у дачыненні да Генадзя Фядыніча - з 4 студзеня гэтага года. Праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

"Як вядома, паводле пастановы суда мне забаронена займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў, таму цяпер абавязкі старшыні прафзвязу РЭП выконвае Зінаіда Міхнюк, - кажа Генадзь Фядыніч. - Я цяпер працую дарадцам-кансультантам, але фактычна нічога не змянілася. Прафзвяз РЭП - гэта каманда, хіба што я не маю права падпісваць нейкія дакументы".

Са слоў Фядыніча, калі ўлады хацелі знішчыць арганізацыю, то эфект быў адваротны.

"Раней многія ўвогуле не ведалі пра прафзвязы РЭП, а пасля рэзанансу да нас сталі прыходзіць людзі і запісвацца ў арганізацыю, - адзначае прафсаюзны лідар. - Хваля была досыць сур'ёзная - за квартал у прафзвяз уступілі не менш за 100 чалавек".

Яшчэ адзін фігурант "справы прафзвязаў" Ігар Комлік адзначае, што некаторыя нязручнасці ў працы пасля прысуду ўсё ж ёсць.

"Два гады следчыя не могуць тэхніку вярнуць, якую забралі падчас ператрусаў яшчэ ў жніўні 2017 года, - абураецца ён. - У 2011 годзе ў нас ужо забіралі кампутарную тэхніку, а пасля таго, як вярнулі, яна была ў непрацоўным стане. Мабыць, адмыслова зламалі. Не выключаю, што такі ж лёс напаткаў і гэтую тэхніку, а таму і зацягваюць з вяртаннем".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках