29 красавiка 2024, панядзелак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адміністрацыі Зяленскага заявілі пра дамоўленасць з РФ аб абмене вязнямі

9
У адміністрацыі Зяленскага заявілі пра дамоўленасць з РФ аб абмене вязнямі

Расея ды Украіна дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб абмене вязнямі на працягу месяца.

Аб гэтым заявіў на брыфінгу намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Вадзім Прыстайка. Трансляцыю вёў тэлеканал «Громадское».

«Цягам месяца дамовіліся здзейсніць абмен пэўнай колькасці, як мы назвалі, нашых палонных <..> Мы не спыняемся на колькасці людзей, нашая задача - цяпер абмяняць, практычна атрымаць нашых людзей назад і разблакаваць той працэс "усіх на ўсіх", які дагэтуль заблакаваны», - сказаў Прыстайка.

Паводле ягоных слоў, «перамовы ў гэтым фармаце [«Нармандскага чацвёркі»] з нагоды канкрэтных людзей не вядуцца, для гэтага ёсць упаўнаважаныя групы» - 16 ліпеня ў Маскве адбудзецца сустрэча паміж амбудсмэнкамі Таццянай Маскалькавай і Людмілай Дзянісавай, якія павінны ёй перадаць адзін аднаму спісы грамадзян на абмен.

Дамоўленасці былі дасягнутыя на сустрэчы дарадцаў лідараў краін «Нармандскага чацвёркі» 12 ліпеня, ад Расеі ўдзельнічаў памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў. Наступная сустрэча ў гэтым фармаце павінна прайсці ў канцы жніўня, на ёй ацэняць выкананне пагадненняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках