29 красавiка 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сераду ў Беларусі будзе да +22°С

У сераду ў Беларусі будзе да +22°С

Прагноз надвор'я на 17 - 19 ліпеня.

17 ліпеня надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над поўначчу Беларусі, піша сайт pogoda.by. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень +16..+22°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

18 ліпеня краіна апынецца ў тылавой частцы цыклона, які перамяшчаецца на цэнтральныя раёны Еўрапейскай тэрыторыі Расеі. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах на паўночным усходзе моцныя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні сярэдні, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень ад +15°С на паўночным усходзе да +23°С на паўднёвым захадзе краіны.

19 ліпеня ў паўночна-ўсходняй палове нашай краіны адаб'ецца ўплыў цыклону, які страчвае актыўнасць і адыходзіць на Верхняе Паволжа, у паўднёва-заходніх рэгіёнах рэспублікі надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Пераважна ў паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні, падчас навальніц парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень ад +17°С на паўночным усходзе да +26°С на паўднёвым захадзе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках