29 красавiка 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейцы прыдумалі новую прымусовую даніну з прадпрымальнікаў

13
У Вілейцы прыдумалі новую прымусовую даніну з прадпрымальнікаў

Мясцовыя жыхары шакаваныя новаўвядзеннем.

Уезд на могілкі ў Вілейцы зрабілі платным. Цяпер, каб проста наведаць магілы сваякоў, уезд каштавацьме 2 рублі 55 капеек, а калі вы ІП і будзеце праводзіць работы для ўсталявання помніка, уезд на могілкі каштавацьме 51 рубель, піша nn.by.

Такую пастанову Вілейскі райвыканкам прыняў 28 чэрвеня. А некалькі дзён таму адпаведная аб'ява з'явілася на ўездзе на могілках. Каб трапіць на тэрыторыю могілак, спачатку трэба заплаціць.

Больш за ўсё новаўвядзеннем абурыліся арганізацыі, якія займаюцца усталяваннем помнікаў. Шмат хто адмаўляецца ад працы. Кажуць, што незразумела, як давядзецца плаціць: ці то разава, ці то за кожны ўезд на могілкі.

«Калі усталёўваем помнік, мы ж можам і па чатыры разы туды-сюды ездзіць», - абураюцца прадпрымальнікі.

«Мы спадзяемся, што народ абурыцца, і гэтую пастанову скасуюць. Ці хаця б зробяць адэкватны кошт. Нашы майстры яшчэ не выязджалі працаваць, таму не ведаем дакладна, што да чаго. Але калі кошт застанецца такім, напэўна, будзем павышаць кошты і мы», - адказалі ў адной з вілейскіх фірмаў.

Намеснік старшыні Вілейскага выканкама ў будаўніцтве (курыруе жыллёва-камунальную гаспадарку) Аляксандр Катовіч знаходзіцца ў камандзіроўцы. Акрамя яго ніхто не гатовы растлумачыць прычыны такога новаўвядзення.

Для параўнання, уезд грузавога транспарту на могілках у Менску каштуе 4 рублі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках