29 красавiка 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чачні самалёт упаў на жылы дом

У Чачні самалёт упаў на жылы дом

Пацярпелі чатыры чалавекі.

Сёння раніцай прыватны лёгкаматорны самалёт упаў на жылы дом у Чачні, паведамляе interfax.ru.

У выніку здарэння пацярпелі чатыры чалавекі: тры жыхары (дзве жанчыны і дзіця) шпіталізаваныя ў стане шоку, у пілота зламаная ключыца. Ніхто не загінуў. Аварыя адбылася ў станіцы Новашчадрынскай. Паведамляецца, што пілот не справіўся з кіраваннем.

Самалёт разнуўся ў дом правай плоскасцю крыла і носам. Пажару пры падзенні не адбылося, але палова будынка разбураная. Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні. Абставіны здарэння і дакладныя прычыны аварыі высвятляюцца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках