Бяссмертны сказаў, як Пуцін прыцягнуў Медведчука ў «Менск»
3- 13.07.2019, 11:50
- 12,196
Чаму алігарх удзельнічае ў менскіх перамовах што да Данбасу?
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыцягнуў прарасейскага палітыка, свайго кума Віктара Медведчука да ўдзелу ў менскім працэсе, падказаўшы ягонае прозвішча канцлерцы Нямеччыны Ангеле Мэркель. Пра гэта ў эфіры Радио НВ заявіў новапрызначаны прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе на перамовах у Менску Раман Бяссмертны.
«Узгадайце, як Медведчук з'яўляецца ў менскім працэсе. Вось цяпер распавядаюць - Парашэнка такі-сякі. Ды не Парашэнка яго прызначыў. Ягонае прозвішча першай назвала канцлерка Ангела Мэркель... Яна назвала падчас адкрытай сустрэчы, што гэты чалавек мог бы быць (у ТКГ, - рэд.) - дзе ён узяўся, ягонае прозвішча канцлер Мэркель ведала? Яна пачула гэтае прозвішча ад Пуціна», - сказаў ён.
9 ліпеня 2019 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызначыў Рамана Бяссмертнага прадстаўніком Украіны ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы падчас Менскіх перамоваў што да Данбасу.