19 траўня 2024, Нядзеля, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства паводле «справы Паліенкі» прадоўжылі да канца чэрвеня

2
Следства паводле «справы Паліенкі» прадоўжылі да канца чэрвеня
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: ПЦ «ВЯСНА»

На палітвязня спрабуюць «павесіць» тры артыкулы.

Пра тое, што следства паводле крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да былога палітвязня Змітра Паліенкі падоўжанае да канца чэрвеня паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў - ягоны сябар і паплечнік.

«Пакуль на Паліенку спрабуюць «павесіць» усё тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэксу», - распавёў ён.

Нагадаем, што экс-палітвязню Змітру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўленае абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай калатнечы (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Цяпер актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 на Валадарскага.

«Утрыманне Змітра пад вартай і следства падоўжанае да канца чэрвеня, - паведаміў Вячаслаў Касінерраў у Фэйсбуку. - Пакуль на яго спрабуюць павесіць усё тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэксу. А сёння Зміцер атрымаў 26 кг ежы і неабходных рэчаў, а таксама 50 рублёў на рахунак. Далучайцеся да салідарнасці з тымі, хто пакутуе за свае ідэі!»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках