26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі малдаўскага алігарха Плахатнюка абвінавацілі ў кантрабандзе і збыце наркотыкаў

7
У Расеі малдаўскага алігарха Плахатнюка абвінавацілі ў кантрабандзе і збыце наркотыкаў
УЛАД ПЛАХАТНЮК
ФОТА: ТАСС

Ён фігуруе ў 28 эпізодах.

Былому старшыню Дэмакратычнай партыі Малдовы Уладзіміру Плахатнюку ў Расеі завочна прад'яўленыя абвінавачанні ў арганізацыі злачыннай супольнасці, кантрабандзе і збыце наркотыкаў, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Ірына Воўк, піша РІА "Навіны".

Яна ўдакладніла, што такія ж абвінавачванні прад'яўленыя і даверанай асобе Плахатнюка – прафесійнаму спартоўцу Канстанціну Цуцу.

Фігуранты абвінавачваюцца ў 28 эпізодах кантрабанды і збыту наркотыкаў у асабліва буйным памеры.

Паводле словаў Воўк, Плахатнюк датычны да транснацыянальнай злачыннай супольнасці, што перапраўляла гашыш з Паўночнай Афрыкі ў СНД.

C 2012-га да 2019 года да крымінальнай адказнасці змусілі больш за 60 удзельнікаў наркасіндыкату. З незаконнага звароту выключылі больш за тону гашышу.

Прадстаўніца МУС падкрэсліла, што Плахатнюк мог уплываць на органы ўлады ў Малдове і ўступіў у злачынную змову з лідарамі аргзлачыннасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках