26 красавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Круткін: Берасцейцы паказалі класны прыклад мэтанакіраванасці, адвагі і самаарганізацыі

2
Алесь Круткін: Берасцейцы паказалі класны прыклад мэтанакіраванасці, адвагі і самаарганізацыі

Чаму ўладам не варта злаваць жыхароў горада.

Улады Берасця ў сярэдзіне чэрвеня паабяцалі прыпыніць запуск скандальнага завода. Тым не менш, паводле паведамленняў жыхароў горада, прадпрыемства часам прадаўжае працаваць і забруджваць навакольнае асяроддзе, піша тэлеграм-канал «Баста».

Адказам двудушным чыноўнікам стаў марш у Берасці, які прайшоў 23 чэрвеня і сабраў блізу 500 удзельнікаў.

Чаму ўладам не варта злаваць берасцейцаў? Расказвае відэаблогер Алесь Круткін:

«14 чэрвеня прыйшлі доўгачаканыя весткі з берасцейскага фронту барацьбы з дыктатурай: старшыня аблвыканкама Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода.

Самаахвярная барацьба берасцейцаў прывяла да, хай пакуль невялікай, перамогі – над прадажнымі чыноўнікамі і безадказнымі бізнэсмэнамі.

Кітайцы даўно практыкуюць перанос небяспечных прадпрыемстваў у краіны трэцяга свету – так нашу краіну цяпер успрымаюць “дзякуючы” дыктатуры Лукашэнкі. Пратэсты супраць шкоднага завода пачаліся ў студзені 2018 года. Неабыякавыя жыхары абласнога цэнтра і найбліжэйшых вёсак цягам 1,5 года выкарыстоўвалі для акцый пратэсту галоўную плошчу Берасця.

За апошнія некалькі месяцаў сустрэчы на плошчы трансфармаваліся ў шэсці па галоўных вуліцах Берасця. Людзей выходзіла ўсё больш і больш, расла самаарганізацыя, з'явіліся новыя лідары. І раптам сярод паноптыкума беларускіх чыноўнікаў з'явілася светлая галава, якая зразумела: дабром гэта не скончыцца. У многіх краінах пратэсты ў рэгіёнах выліліся ў змену ўлады, напрыклад у Румыніі.

Берасцейцы паказалі нам класны прыклад мэтанакіраванасці, адвагі і самаарганізацыі. Дарэчы – не першы раз. Менавіта ў Берасці ў 2017 годзе акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб “дармаедах” доўжыліся больш за ўсе. У верасні 1939 года тут загрузлі танкі Гудэрыяна на цэлы месяц. І вось чарговая перамога – не першая і не апошняя».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках