26 красавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кавуновай скарынцы

11
На кавуновай скарынцы

Можа, час ужо беларусам пазычаць каштоўны досвед афганскіх аграрыяў?

Пакуль у Беларускім Палессі аплакваюць лёс рэкорднага ўраджаю трускавак, які перавысіў усе чаканні і абрынуў кошты на гэты сезонны ласунак, у гарачым Афганістане мясцовыя барадатыя дэхкане адчуваюць падобныя праблемы з кавунамі.

Ураджай кавуноў у Афганістане ў 2019 г. «нашмат перавысіў чаканні, падвоіўся і дасягнуў 2 млн т», піша The New York Times (NYT) са спасылкай на намесніка старшыні афганскай Асацыяцыі фермераў Залмая Махамадзі. Кошт за тону афганскіх кавуноў упаў у чэрвені да $ 11. «Большая частка ўраджаю кавуноў сёлета ляжала гнілой на палях, таму што цяперашні рынкавы кошт не мог нават пакрыць транспартныя выдаткі», – канстатуе NYT, піша «БелГазета».

У выніку ў Афганістане стартавала агульнанацыянальная кампанія падтрымкі сельгасвытворцаў, якія пакутуюць праз катастрафічнае падзенне коштаў і рэкордны ўраджай кавуноў. Прэзідэнт Ашраф Гані выдаў загад пра закупку кавуноў для Узброеных сілаў – трох вайсковых карпусоў на поўдні і захадзе краіны. Раздробныя гандляры скакалі рытуальныя групавыя танцы, пасля якіх кожны з'ядаў кавун. Уладальнікі ўстановаў грамадскага харчавання максімальна насычалі меню стравамі з кавуновымі інгрэдыентамі. Універсітэт Кундуза зрабіў кейс з набыццём кавуна абавязковай часткай практычных заняткаў для попыту і прапановы. Нейкі юны студэнт-эканаміст з'еў восем вялікіх кавуноў у рамках спецыяльна арганізаванага конкурсу і да т.п.

NYT піша, што гэта спрацавала: пасля масаванай кампаніі кошты на кавуны падняліся ажно ў чатыры разы параўнальна з чэрвеньскім мінімумам, а дэхкане перасталі выкідваць тавар. Можа, час ужо беларусам пазычаць каштоўны досвед афганскіх аграрыяў?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках