26 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі прагназуюць экстрэмальную спякоту ў Еўропе

19
Сіноптыкі прагназуюць экстрэмальную спякоту ў Еўропе

Тэмпература паветра ў ліпені-жніўні ў еўрапейскіх краінах будзе вышэй за норму.

Сіноптыкі прагназуюць у Еўропе экстрэмальную 40-градусную спякоту, паведамляе The Guardian.

Адзначаецца, што спалучэнне шторму, які спыніўся над Атлантычным акіянам, і высокі ціск над цэнтральнай Еўропай выцягнуць вельмі гарачае паветра з Афрыкі на поўнач, што прывядзе да патэнцыйна небяспечнай спякоты над значнай часткай заходняй і цэнтральнай Еўропы.

На большай частцы кантынентальнай Еўропы ўдзень чакаецца ад +32 градусаў. У буйных гарадах слупкі тэрмометраў пакажуць да +38... +40 градусаў.

У Францыі чакаюць +35... +40 градусаў, метэаролагі ў Нямеччыне таксама прагназуюць да 40 градусаў цяпла. Не выключаюць, што будзе пабіты нацыянальны тэмпературны рэкорд 2015 года, калі ў Баварыі зафіксавалі 40,3 градуса.

У першай палове наступнага тыдня анамальная спякота чакаецца ў Мадрыдзе, Бэрліне, Парыжы, Брусэлі, Франкфурце. У далейшым - у Бухарэсце, Вене, Будапешце, Бялградзе і Сафіі.

Доўгатэрміновыя прагнозы надвор'я паказваюць, што тэмпература на працягу ліпеня і жніўня, як чакаецца, будзе вышэйшай за звычайную.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках