27 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Летняе сонцастаянне: у якім горадзе Беларусі самы доўгі і самы кароткі светлавы дзень

Летняе сонцастаянне: у якім горадзе Беларусі самы доўгі і самы кароткі светлавы дзень

21 чэрвеня ў Паўночнай кулі Зямлі надыходзіць самы доўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе.

Hахіл восі кручэння планеты ў кірунку да Сонца прымае найменшае значэнне. У гонар гэтай tut.by вывучыў працягласць светлавога дня згодна з сэрвісам pogoda.by і dateandtime.info ў розных гарадах Беларусі і выявілі, што розніца складае блізу 40 хвілін.

Самы доўгі дзень (21 чэрвеня)

Калі размясціць гарады паводле часу ўзыходу сонца (ад больш ранняга да позняга), то атрымаецца наступная карціна:

Віцебск: узыход а 04.24, заход а 21.38;

Хоцімск (гарадскі пасёлак на ўсходзе краіны): узыход а 04.26, заход а 21.16;

Верхнядзвінск: (горад на поўначы краіны): узыход а 04.28, заход а 21.50;

Магілёў: узыход а 04.32, заход а21.28;

Гомель: узыход а 04.38, заход а 21.17;

Рэчыца: узыход а 04.41, заход а21.19;

Менск: узыход а 04.42, заход а 21.39;

Брагін (гарадскі пасёлак на поўдні краіны): узыход а 04.44, заход а 21.16;

Гародня: узыход а 04.59, заход а 21.53;

Высокае (горад на захадзе краіны): узыход а 05.08, заход а 21.47;

Берасце: узыход а 05.09, заход а 21.44.

Такім чынам, з пералічаных населеных пунктаў сёння самы доўгі светлавы дзень каля Верхнядзвінска (17 гадзін 22 хвіліны). Самы кароткі - у Берасці (16 гадзін 35 хвілін). Розніца складае 47 хвілін.

Дзень зімовага сонцастаяння (22 снежня)

Для параўнання мы паглядзелі таксама табліцу ўзыходаў і заходаў на 22 снежня. І вось што атрымалася.

Брагін: узыход а 9.03, заход а 16.51;

Хоцімск: узыход а 9.03, заход а 16.51;

Гомель: узыход а 9.04, заход а 16.44;

Рэчыца: узыход а 9.06, заход а 16.47;

Магілёў: узыход а 9.15, заход а 16.38;

Віцебск: узыход а9.23, заход а 16.31;

Мінск: узыход а 9.26, заход а 16.50;

Брэст: узыход а 9.31, заход а 17.15;

Высокае: узыход а 9.34, заход а 17.15;

Верхнядзвінск: узыход а 9.36, заход а 16.36;

Гародня: узыход а 9.40, заход а 17.06.

Самы доўгі светлавы дзень з вышэйпералічаных - ў Берасці (7 гадзін 44 хвіліны), самы кароткі - каля Верхнядзвінска (7 гадзін). Гэта значыць розніца 4 хвіліны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках