19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да страйку ў Гатаве далучыліся інжынеры

8
Да страйку ў Гатаве далучыліся інжынеры
Фота: onliner.by

Пратэст працаўнікоў завода прадаўжаецца ўжо два дні.

З учорашняга дня на заводзе «Праммеханіка» ў Гатаве цэхі спыніліся. Людзі спынілі працу, патрабуючы выплаты заробку. З сакавіка яны атрымліваюць грошы часткамі.

Супрацоўнік адміністрацыі заводу «Праммеханіка» распавёў «Радыё Свабода» пра сітуацыю на заводзе:

«Сапраўды, страйкуюць рабочыя. З іх усё пачалося, але цяпер страйкуюць і іншыя супрацоўнікі, у тым ліку - з ліку інжынераў, бо затрымкі з выплатай заробкаў іх гэтак жа тычацца».

З ягоных слоў, за апошнія два тыдні са 100 працаўнікоў завода звольніліся амаль 20%, у тым ліку і частка ІТР.

На мінулым тыдні ў Менгарвыканкам з прадпрыемства адпраўлялі ліст аб праблемах з запазычанасцю перад заводам. Заводу завінаваціліся многія прадпрыемствы Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках